Урач праігнараваў прыгавор суда

Крымінальная справа ў адносінах да ганцаўчаніна, урача ЦРБ Аляксандра Л. узбуджана 13 снежня пракурорам Ганцавіцкага раёна. Яму інкрымінуецца невыкананне прыгавора суда аб пазбаўленні права займацца пэўнай дзейнасцю.

Урач праігнараваў прыгавор суда
Урач праігнараваў прыгавор суда

Аляксандр Л., 1976 г. н., урач установы аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ”, у 2011 годзе здзейсніў аварыю, у выніку якой нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні. У выніку ён быў асуджаны па ч.2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У выніку пакарання Аляксандр не меў права садзіцца за руль на працягу трох гадоў.

Аднак мужчына праігнараваў законныя патрабаванні. Сёлета 5 лістапада ён быў затрыманы за рулём аўтамабіля Мінскім спецпадраздзяленнем “Страла”. Амаль праз месяц, 4 снежня, матэрыял быў зарэгістраваны Ганцавіцкім РАУС, і 13 снежня пракурорам Ганцавіцкага раёна ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага артыкулам 417 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, – “Невыкананне прыгавора суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю”.

Згодна Крымінальнаму кодэксауРБ, такое проціпраўнае дзеянне караецца штрафам ці арыштам на тэрмін да шасці месяцаў.

Из рубрики