Цна ўпадае ў Прыпяць, а каналізацыя ў Цну?
Мой родны кут, хоць ты мне мілы,Але глядзець не маю сілы,Як здзекуюцца з цябе людзі.А што ж з табою заўтра будзе?.. Гэтыя радкі даслаў у рэдакцыю “ГЧ” адзін з нашых чытачоў разам з адрасам праблемы. Па вуліцы Будаўнікоў райцэнтра з двух каналізацыйных калодзежаў у ліўнёвы канал выліваецца смярдзючая жыжа. А гэты канал, па нашых звестках, вядзе ў раку Цну. Атрымліваецца, мы забруджваем яе адходамі чалавечых арганізмаў, хімічнымі сродкамі і іншым брудам, які сцякае ў каналізацыйныя сістэмы.
Фото: Пётр Гузаевский
Акрамя таго, па вялізным адрэзку вуліцы Будаўнікоў прайсці-праехаць немагчыма: смурод стаіць на ўвесь акалотак! І жыхары бліжэйшых дамоў вымушаны ўдыхаць менавіта яго, а не пах чыстага паветра. Дарэчы, жыхары і іншых, “запуцейскіх” вуліц, пачынаючы з лета, не раз звярталі нашу ўвагу на смурод, з-за якога яны не могуць адчыніць форткі і праветрыць свае дамы.

На нашы пытанні, што з’яўляецца прычынай забруджвання паветра, дырэктар КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Аляксей Галяк адказваў, што ўсё праверана, усё ў парадку. У мінулую нядзелю, 29 снежня, журналіст зноў звярнулася да А. Галяка і папрасіла пракаменціраваць, чаму сцёкі з каналізацыйных калодзежаў выліваюцца ў ліўнёвы канал. Сказала таксама, што чытачы “ГЧ” бачаць у гэтым экалагічную катастрофу для нашага райцэнтра, бо ліўнёвы канал вядзе ў Цну.

Аляксей Фёдаравіч у адказ спачатку заявіў, што ліўнёвы канал не ўпадае ў Цну. Удакладніў, калі мы выявілі і сфатаграфавалі праблемныя месцы. А потым зусім нечакана заявіў: “А вы ведаеце, што ў мяне сёння выхадны?!”. І… паклаў трубку.

З гэтай праблемай 30 снежня мы звярнуліся да начальніка Ганцавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрыя Шапеля. Ён сказаў, што аб праблеме яны ведаюць. “Названы ліўнёвы канал вядзе не ў Цну, а ў адстойнік, – адказаў Юрый Рыгоравіч. – Мы бралі аналізы ў канале і ў рэчцы таксама. Што датычыцца Цны, парушэння норм няма”. А вось з ліўнёвым каналам справы ідуць інакш, таму інспектары збіраюцца скласці адміністрацыйныя пратаколы і прыцягнуць ЖКГ да адміністрацыйнай адказнасці.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт