Перастаноўкі і абнаўленні ў калектывах
Адразу некалькі значных кадравых перамен адбылося літаральна за пару мінулых тыдняў у раённых установах. Кадравыя перастаноўкі і абнаўленні адбыліся ў калектывах раённай санэпідэмстанцыі, Ганцавіцкага РТМА і райспажыўтаварыства.
Дзмітрый Аляксандравіч Гарэгляд / Фото: Пётр Гузаевский
ДУ “Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”
Галоўным санітарным урачом раёна 22 снежня быў назначаны Дзмітрый Аляксандравіч Гарэгляд, які да гэтага працаваў урачом-эпідэміёлагам у санэпідэмстанцыі Камянецкага раёна. Былы галоўны санурач раёна Аляксандр Данілавіч Салянік не адправіўся на заслужаны адпачынак, а застаўся ў калектыве і працуе ўрачом-гігіеністам.

Даведка «ГЧ»
Знаёмцеся: Дзмітрый Аляксандравіч Гарэгляд. Нарадзіўся ў 1988 годзе ў в. Лунін Лунінецкага раёна. У 2011 годзе закончыў медыка-прафілактычны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. За плячыма ўрача – год інтэрнатуры ў ДУ “Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. Пасля працаваў у санэпідэмстанцыі Камянецкага раёна.
Жанаты. Жонка – урач-бактэрыёлаг.
Установа аховы здароўя “Ганцавіцкае РТМА”
Тут 3 снежня адбылася своеасаблівая ракіроўка: да выканання абавязкаў намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай часці прыступіла Ларыса Канстанцінаўна Капусціна, якая да гэтага займала пасаду галоўнага раённага педыятра. А былы намеснік галоўурача Аляксандр Уладзіміравіч Лагодзіч цяпер працуе галоўным раённым педыятрам.
Раённае спажывецкае таварыства
Выконваць абавязкі намесніка гэтай арганізацыі з 24 снежня пачала Алена Іванаўна Шулякоўская. Былы намеснік Зоя Валянцінаўна Дударга засталася працаваць у арганізацыі на пасадзе начальніка ўчастка (прадуктовая зона).
Адбылася і яшчэ адна перамена ў райспажыўтаварыстве: былы начальнік аддзела кадраў Андрэй Андрэевіч Далянчук пакінуў займаемую пасаду. Цяпер складаным кадравым пытаннем будзе займацца Юрый Генадзьевіч Карповіч, які назначаны начальнікам аддзела кадраў, арганізацыйна-кааператыўнай і ідэалагічнай работы.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт