У Вялікіх Круговічах навальніца нарабіла бяды і пакінула без вады
Шматмільённыя страты панеслі жыхары Ганцаўшчыны пасля навальніцы 2 чэрвеня. Асабліва пацярпелі жыхары вёскі Вялікія Круговічы, дзе не толькі згарэлі бытавыя прыборы, але і ўся вёска засталася без вады.
Не дачакаўшыся работнікаў камунгаса, жыхары вёскі Вялікія Круговічы адрамантавалі паломку самі / Фото: Пётр Гузаевский
Маланка ўдарыла ў электрашчыток цэнтральнай воданапорнай вежы і вывела са строю абсталяванне.
Па словах настаўніцы Круговіцкай СШ Марыі Грынёвай, каля 19 гадзін вечара, калі людзі стаялі каля пад’езда, бліснула маланка. «Яна бліснула раптоўна і азарыла ўсё неба. Навокал усё стала ярка-жоўтага колеру, а пасля грымнуў гром са страшэннай сілай, аж скалыхнулася зямля, а я схапілася за галаву і прыгнулася», – расказала Марыя Мікалаеўна.
У школе, якая знаходзіцца непадалёк ад вежы, у кабінеце фізікі пасля ўдару са сцен зваліліся стэнды і выйшаў са строю мадэм.
Наступствы навальніцы адчулі і жыхары вёскі: у многіх пагарэлі тэлевізары, тэлефоны і мадэмы. А тыя, хто карыстаўся цэнтральным водаправодам, засталіся без вады.
Вось толькі частка жыхароў з вуліцы Лясной у Круговічах адсутнасці вады не адчула – яе ў дамах №№2,4, 6, 8 і 10 не было ўжо другі тыдзень. І не па прычыне навальніцы, а таму, што прарвала водаправод.
«Я неаднаразова звяртаўся ў камунгас, потым паехаў сам і адвёз пісьмовую заяву, дзе прасіў: «Дапамажыце, калі ласка, бо сваімі сіламі мы не зможам раскапаць і ліквідаваць парыў»», – расказаў Іван Амрэйчык.
Але аказалася, што могуць справіцца кругаўцы і без экскаватара. Не дачакаўшыся рамонтнікаў з ЖКГ, мужчыны ўзяліся за лапаты і выкапалі здаравенную яму глыбінёй больш за два метры і самі адрамантавалі водаправод. Мужчынам, якія рамантавалі водаправод, не прыйшлося перакрываць воду – дапамагла стыхія. “Мы то зрабілі, але за што тады мы плацім? Няхай хоць прыедуць засыплюць”, – сказаў Іван Іванавіч.
У дзіцячым садку і школе ў аўторак была спынена работа летніх лагераў, якія пачалі працу толькі ў панядзелак. Дзяцей раніцай прыйшлося адправіць дадому. Па словах намесніка дырэктара Круговіцкай СШ Алены Мухі, згодна з санітарнымі правіламі, пры адсутнасці вады лагер працаваць не можа. “Нам абяцалі, што за двое сутак адрамантуюць і вада з’явіцца”, — сказала Алена Паўлаўна.
Але камунальнікі на гэты раз паказалі рэкордны вынік. Ужо вечарам вада з’явілася. Па дарозе з Круговічаў аўтар артыкула наведаў дырэктара ЖКГ Аляксея Галяка, які сказаў, што закуплены неабходныя дэталі і на наступны дзень вада з’явіцца. Але разумеючы, што ў многіх няма калодзежаў, Аляксей Фёдаравіч даў загад запусціць насосы ў ручным рэжыме. І ўжо каля 16-ці гадзін у Круговічах з’явілася вада. У сераду працавалі аздараўленчыя лагеры: у садзіку і школе зноў загучалі звонкія дзіцячыя галасы.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт