Ксёндз-біскуп Казімір Велікаселец наведаў Ганцавічы
У суботу, 31 мая, адбылося парафіяльнае свята ў ганцавіцкім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Прыняў удзел ва ўрачыстай імшы, асвяціў новапабудаваную каплічку Святога Іосіфа і падтрымаў духоўна ў гэты дзень вернікаў-католікаў ксёндз-біскуп Казімір Велікаселец, які прыбыў на свята з Пінска.
Ва ўрачыстай імшы, якую праводзіў ксёндз-біскуп Казімір Велікаселец, прынялі ўдзел святары суседніх парафій
У гэты дзень, 31 мая, ва ўсім свеце хрысціяне-католікі святкавалі Дзень Адведзінаў Святой Дзевы Марыі (у гэты дзень Дзева Марыя наведала сваю хрышчоную маці, Святую Лізавету, каб падзяліцца з ёю сваёй таямніцай, што народзіць Сына Божага). Для прыхажан ганцавіцкага касцёла гэта асабліва ганаровае свята.

Парафія (прыход) ў Ганцавічах была адноўлена 20 гадоў таму. На працягу гэтага часу, нават тады, калі вернікі маліліся яшчэ падчас будовы касцёла ў капліцы, ксёндз-біскуп К. Велікаселец пастаянна наведваў парафію, выказваў клопат і падтрымку вернікам і святарам парафіі. І сёлета ён прыбыў разам з ксяндзамі іншых парафій у Ганцавічы, каб прыняць удзел у святочнай імшы.
Настаяцель касцёла ксёндз Алег Шпець і прыхажане віталі высокага госця і іншых святароў, дзякавалі за ўвагу і падтрымку, выказвалі шчырую радасць ад магчымасці зноў убачыцца.

У гэты дзень адбылося адкрыццё і асвячэнне каплічкі Святога Іосіфа – апекуна і бацькі Святога Сямейства, якое зрабіў ксёндз-біскуп. Фігурка Святога Іосіфа з маленькім Ісусам на руках – гэта яшчэ адзін напамінак нам пра тое, што Збаўца наш кліча ўсіх быць бліжэй да Бога.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт