Аляксандр Саланевіч умее дамаўляцца з Богам?
Пачатак жніва на праваслаўнае свята Пятра і Паўла адзначылі на Ганцаўшчыне 12 ліпеня. У гэты дзень многія маліліся, каб на жніво Бог даў добрае надвор’е. Маліліся не толькі свяшчэннік і хлебаробы, але і старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч.
Старшыні райвыканкама Аляксандру Саланевічу (злева), кіраўніку СВК “Будча” Сяргею Мышкаўцу і ўсім старшыням калгасаў жнеі ўручылі вянкі і снапы жыта з новага ўраджаю / Фото: Пётр Гузаевский
Ці ўмее кіраўнік раёна прасіць за заказу дождж – невядома, а вось сонечнае надвор’е выпрошваць у яго неяк атрымліваецца. Менавіта так атрымалася ў нядзелю, калі ў вёсцы Будча адзначалі раённыя зажынкі.
Многіх здзівіла, што пасля праліўнога дажджу, які ішоў ноччу і раніцай, калі здавалася, што зажынкі прыйдзецца адмяніць, раптам заззяла сонейка і да 13 гадзін дня непагадзі быццам і не было.

І хоць Аляксандр Саланевіч расказваў пра сваю просьбу да Бога з жартам, але факты – рэч упартая. Ужо некалькі разоў яго “просьбы” аб добрым надвор’і спраўджваліся.
“Калі раніцай ішоў дождж і калі ўсе думалі, праводзіць свята ці не, я сказаў: «На Пятра і Паўла заўсёды былі зажынкі, не будзем адмяняць і сёлета». Вось нам далі часу да трох гадзін, значыць, будзе добрае надвор’е!”, – сказаў кіраўнік райвыканкама.

Будчакі і госці на прывітальныя словы адказалі адабральным смехам і апладысментамі.
Як Аляксандр Саланевіч прасіў Бога, невядома, але на працягу свята, хоць удалечыні пагрымвала і бліскала маланка, над мясцовасцю, дзе праводзіліся зажынкі, свяціла сонейка і дажджу не было ні кроплі. Як на дзіва, яго жарты пра надвор’е спраўджваюцца. На Дзень Незалежнасці ў Ганцавічах многія таксама сталі сведкамі падобнага прадказання. Калі пайшоў дождж, Аляксандр Паўлавіч сказаў, паказваючы на неба, што папросіць там, «на версе», так, што праз 7 хвілін ён скончыцца. Жарт спадабаўся. Але было і здзіўленне, бо амаль так і адбылося. Праўда, людзі ўсё роўна змоклі.


У Будчы добрае надвор’е вытрымала на працягу ўсяго святочнага мерапрыемства
Вяскоўцы на полі віталі дэлегацыю з раёна словамі: “Будча – сама лучша!”
“У каго самае найлепшае, таму сёння і зажынкі!» – сказаў А. Саланевіч і зноў сарваў апладысменты.

Настаяцель будчанскай царквы Пётр правёў службу і асвянціў камбайны, а заадно і камбайнераў. Традыцыйна касцы клалі ў пракосы першыя каласы збожжа, жнеі з песнямі вязалі снапы і віншавалі гаспадароў, якія вырасцілі ўраджай. Фальклорны калектыў “Хатовічы” правёў абрад зажынак, а старшыні райвыканкама, яго намесніку Юрыю Лелесу, які некалі ўзначальваў СВК “Будча”, і цяперашняму кіраўніку гаспадаркі Сяргею Мышкаўцу надзелі вянкі з жытніх каласоў. Старшыням калгасаў павязалі тканыя паясы і далі ў рукі косы. Будчакі апладзіравалі кіраўнікам, што могуць упраўляцца з прыладамі дзядоў, якія некалі не ведалі пра камбайны. Не ва ўсіх атрымлівалася спрытна, асабліва на фоне старшыні СВК “Крышылавічы” Сяргея Хадатчука. У Іванавіча каса аж звінела, а жыта роўненька клалася ў вялікі пракос. Каб яго не спынілі, то і камбайнам на полі не было б чаго рабіць.



Добра было б, каб не толькі спадзяванні на Божую дапамогу, але і дзеянні іншых кіраўнікоў разам з А. Саланевічам забяспечвалі не толькі добрае надвор’е, але і добрыя зарплаты жыхарам раёна.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.