У Дзяніскавічах шматдзетная маці была гатова начаваць на вуліцы
Cямейныя нелады ў вёсцы Дзяніскавічы ў аўторак прывялі да таго, што маладая маці з трыма дзецьмі аказалася з пажыткамі на вуліцы. Канфлікт дайшоў да таго, што жанчына была гатова начаваць з дзецьмі на клунках.
Вользе Гаркавай, якая выхоўвае траіх дзяцей ва ўзросце ад 1,5 да 4,5 гадоў, знайсці жыллё дапамаглі старшыня сельскага савета Людміла Дубоўская і кіраўнік Ганцавіцкага райаграсэрвіса Міхаіл Сергіеня / Фото: Пётр Гузаевский
У старэнькай хаце жылой плошчай 27,6 квадратных метраў, якую каля дзесяці гадоў таму купіла Алена Гусакова, маці шасці дзяцей, па яе словах, прапісана 10 чалавек.
У хаце жылі 9 чалавек. Старэйшы сын 25-ці гадоў паехаў на заробкі ў Расію, 26-гадовая дачка жыве ў Ганцавічах. А вось Алена Валяр’яўна з двума сынамі 16-ці і 5 гадоў, якія маюць розныя ступені інваліднасці, дачкой 19-ці гадоў і дачкой Вольгай Гаркавай 22-х гадоў жылі разам у двух невялічкіх пакоях. У Вольгі сваіх трое дзяцей (1.6, 2.9 і 4.5 гадоў) і муж, з якім яны жывуць грамадзянскім шлюбам.
Ужыцца дзве гаспадыні не могуць нават у двухпавярховым палацы, а тут у хатцы людзей, бы кількі ў кансервавай банцы. Вольга стала на ўлік для атрымання льготнага крэдыту на пакупку ці будаўніцтва жылля, але пакуль добрых навін для яе няма. Не раз ужо гаспадыні канфліктавалі і раз’язджаліся, а на гэты раз канфлікт разгарэўся паміж імі не на жарт.
Вольга Гаркавая сама пазваніла на гарачую лінію “ГЧ” і са слязьмі расказала пра сітуацыю, якая склалася. Выехаўшы на месца, аўтар гэтага артыкула выслухаў жанчын. Напярэданні прыязджала і міліцыя, але ці можна разабрацца ў сямейных неладах, калі ў кожнага свая праўда?
Што не падзялілі маці і дачка, няхай застанецца іх сямейнай справай. Бо тое, што скандаляць дарослыя, ужо нікога не здзіўляе. Але ж пакутуюць непавінныя дзеці.
Каб неяк уладкаваць пытанне, аўтар гэтага артыкула звярнуўся да тых, хто мог дапамагчы. Старшыня сельсавета Людміла Дубоўская і дырэктар АТТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” Міхаіл Сергіеня праявілі міласэрнасць і не пакінулі дзяцей на вуліцы. Іх адносіны заслугоўваюць найлепшых слоў і з’яўляюцца прыкладам чалавечых і добразычлівых адносін да людзей. Дзякуючы Людміле Міхайлаўне і Міхаілу Рыгоравічу ў той жа дзень, літаральна за паўгадзіны пасля таго, як журналіст паведаміў ім пра сямейны канфлікт, Вользе і яе деткам ў Дзяніскавічах знайшлося часовае жыллё.
Можа, пазней жанчыны памірацца. Ці ж можна, каб родныя людзі рабіліся ворагамі? Які ж прыклад падаюць яны дзецям і ўнукам?
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт