Кіраўнік раёна паабяцаў маладым спецыялістам вырашаць любыя праблемы
Падарункамі, конкурсна-забаўляльнай праграмай у рэстаране “Цна” і наказамі на прадуктыўную працу – так віталі маладых спецыялістаў на раённым мерапрыемстве падчас сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, якая прайшла 2 кастрычніка ў кінатэатры “Маладосць” у Ганцавічах.
Сёлета прафесійныя кадры прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны папоўнілі 80 маладых спецыялістаў, якія закончылі ВНУ і сярэднія спецыяльныя прафесійныя ўстановы / Фото: Пётр Гузаевский
У гэтым годзе 80 маладых спецыялістаў, якія закончылі ВНУ і сярэднія спецыяльныя прафесійныя ўстановы, папоўнілі прафесійныя кадры прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны. Большасць з іх – гэта ўраджэнцы нашага раёна, якія пасля атрымання адукацыі вярнуліся працаваць на радзіму.
19 маладых спецыялістаў выбралі нялёгкую і з невысокай зарплатай працу ў СВК. Як трапна выказаліся вядучыя, яны «выбралі прафесіі для служэння ў прадпрыемствах сельскай гаспадаркі”. Тое, што кадравая праблема ў сельгасвытворцаў стаіць вельмі востра, сведчаць факты, што некалькі чалавек адразу былі прызначаны на пасады галоўных спецыялістаў у СВК.
Вопытныя спецыялісты са шматгадовым стажам давалі добрыя наказы, настройвалі на плённую працу і жадалі маладым спецыялістам “вучыцца выносіць цяжкасці”. Канешне, цяжкасці выносіць не ў прамым сэнсе. Бо пасля сустрэчы адзін са спецыялістаў пажартаваў наконт гэтых слоў і сказаў, што ў некаторых СВК так “вынеслі цяжкасці”, што калгасы прыйшлося далучаць да тых, дзе цяжкасці выносіць не даюць. Напрыклад, як у былым СВК “Агра-Нач”, дзе не вынеслі, а вывезлі больш за 200 галоў скаціны, а куды – не можа нават знайсці міліцыя.
Установы аховы здароўя папоўнілі 18 спецыялістаў, якія ўжо працуюць у паліклініцы, райбальніцы і медыцынскіх установах у вёсках. Шэсць спецыялістаў прыйшло ў Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці, тры чалавекі – на АТТ “Модуль”, па аднаму-двое спецыялістаў – на КПД, у ЖКГ, Ганцавіцкі РВЭС, электрасеткі, МНС і РАУС.
Пасля шыкоўнай відэа-прэзентацыі пра Ганцавіцкі раён, дзе былі паказаны і багатая прырода, і прадпрыемствы, і таленты і рамёствы, і гістарычныя помнікі Ганцаўшчыны, якую каментаваў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, у раёне, які паказвалі на экране, жыць і працаваць хацелася яшчэ больш. Але ж на самай справе, ёсць нямала пытанняў, якія трэба вырашаць. Старшыня райвыканкама пра праблемныя моманты казаў адкрыта і, падсумоўваючы вынікі сустрэчы, заклікаў маладых спецыялістаў не саромецца уздымаць надзённыя пытанні і нават звяртацца да яго асабіста.
“У нас няма моцных горадаўтвараючых прадпрыемстваў, і я прызнаю, што для моладзі складана арганізаваць адпачынак – не хочуць нашы бізнесмены адчыняць кафэ, рэстараны, боўлінг. Але мы будзем вырашаць любыя праблемы – нашы дзверы заўсёды адчыненыя”, – сказаў Аляксандр Паўлавіч.
Сустрэчу прадоўжылі ў рэстаране “Цна”, дзе для маладых кадраў правялі конкурсна-забаўляльную праграму.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.