У Ганцавічах пройдзе прэзентацыя новай кнігі Анатоля Трафімчыка
7 лістапада у 10.30 ва ўтульнай рэдакцыі “Ганцавіцкага часа” (вул. Мантажнікаў, 3а) адбудзецца прэзентацыя кнігі земляка, сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: забытая вайна”.
Анатоль Трафімчык “1939 год і Беларусь: забытая вайна”.
Выданне літаральна месяц таму ўбачыла свет. Таму з’яўляецца самым свежым поглядам на падзеі пачатку Другой сусветнай вайны. Кніга прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў трагедыі чалавецтва. Дзякуючы погляду вачыма беларуса даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне, выведзены цалкам новыя і нечаканыя высновы.
Дзеля прыкладу прывядзём колькі фактаў, якія для чытачоў могуць стаць нечаканкай.
— Першае і самае галоўнае, што варта ведаць кожнаму: Беларусь і беларускі народ прымае ўдзел у Другой сусветнай вайне з першых яе хвілін – “заходнікі” ад нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. і грамадзяне БССР ад 17 верасня таго ж года.
— Нямецкія бомбы ўпалі на галовы жыхароў Беларусі ўпершыню з наступленнем вермахта на Польшчу, г. зн. у тым жа верасні 1939 г.
— Першыя крывавыя сутычкі з нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі адбыліся яшчэ ізноў-такі ў верасні 1939 г.
— Чырвоная Армія і вермахт паспелі праліць кроў сваіх салдатаў таксама ў верасні 1939 г. на заходнебеларускай і заходнеўкраінскай вайны.
— Наапошак яшчэ раз нагадаем, што 17 верасня ніякага ўз’яднання Беларусі не было – ні фармальна, ні фактычна!”
У рэпрэзентуемым выданні знойдзецца і матэрыял пра падзе і на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, утвранага ў канцы 1939 г. Нашай мясцовасці прысвечаны цэлыя параграфы і сюжэты са згадкамі не толькі вёсак, але і канкрэтных людзей. Многія змогуць пазнаць сваіх землякоў і нават сваякоў.
Кнігу можна набыць у найлепшых кнігарнях Мінска — «Акадэмкніга», «Логвінаў», «Кніжны салон», кніжным кірмашы на Янкі Купалы, інтэрэт-кнігарнях imbryk.by, knihi.by, kniger.by. Дарэчы, у інтэрнэткрамах будзе нават па грашах меней, прычым разам з дастаўкай.
Запрашаем усіх цікаўных і жадаючых!
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт