У Міністэрстве інфармацыі “Ганцавіцкі час” чытаюць уважліва
На мінулым тыдні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанні тром рэгіянальным выданням, у тым ліку і газеце “Ганцавіцкі час”, выдаўцом якой з’яўляецца прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Медыя-Ганцавічы”.
Парушэнне міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч убачыла ў тым, што ў №8 за 18 лютага 2015 года ў выхадных даных газеты «Ганцавіцкі час» выкарыстоўваецца скарочаная назва органа рэгістрацыі газеты. У “ГЧ” указана: “зарэгістравана Міністэрствам інфармацыі РБ”, а патрэбна – “Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь”.
Газету «Слонімская» абвінавачваюць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах нібыта не быў указаны тыраж газеты. Галоўны рэдактар Уладзімір Валадашчук здзіўлены, бо, па яго словах, тыраж указаны, але не на апошняй, а на першай старонцы.
Супраць таго, што павінна выкарыстоўвацца не РБ, а поўная назва Рэспубліка Беларусь, нічога не маем супраць. Але пра гэта Мінінфарм (гэта другая афіцыйная назва, якую дазваляюць выкарыстоўваць) магло паведаміць іншым чынам: разаслаць тлумачэнне па электроннай пошце, накіраваць у прафесійныя арганізацыі журналістаў ці выкласці на сваім афіцыйным сайце.
Навошта траціць дзяржаўныя грошы на непатрэбную папяровую валакіту? Ды і з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату” неяк гэта не пасуе.
Такой пазіцыі трымаюцца і калегі з Баранавіч. «Дастаткова было б званка з Міністэрства інфармацыі, каб мы выправілі гэта скарачэнне, калі яно на самой справе не адпавядае заканадаўству. Але Мінінфарм вырашыў вынесці менавіта афіцыйнае папярэджанне.
Прычапіцца можна і да слупа. Гэта добра вядома. І ў любой газеце можна знайсці нейкія дробныя недахопы, на падставе якіх можна паказаць сваю магутнасць і выступіць як пакаральны орган. Але з якой мэтай? ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звязвае папярэджанні з набліжэннем прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, калі СМІ могуць у чарговы раз трапіць пад пераслед. Бо пасля атрымання двух папярэджанняў на працягу года зарэгістраванае ў Беларусі СМІ можа быць закрыта. Праўда, толькі праз суд.
Асабіста мая пазіцыя, што скарачэнне афіцыйнай назвы парушэннем не з’яўляецца, таму што грамадска-небяспечных наступстваў ці нейкай шкоды ад таго, што было напісана Міністэрства РБ, не здарылася і не магло здарыцца. Гэта проста фармальнасць. Гадоў з дзесяць “Ганцавіцкі час” у выхадных дадзеных выкарыстоўваў такое ж скарачэнне – і нічога, Цна ў другі бок не пацякла.
Звесткі ў выхадных дадзеных мы выправілі. Але папярэджанне абскардзім і будзем патрабаваць яго адмены. Таму што фармальна і Мінінфарм памылілася пры яго вынясенні. Газета “Ганцавіцкі час” хоць і друкавалася 18 лютага 2015 года ў друкарні, але дата выхаду газеты – 19 лютага, а не 18.02, як указана ў папярэджанні.
Хочацца перасцерагчы і звярнуць увагу рэдактараў дзяржаўных газет, у выхадных дадзеных якіх няма не толькі слоў “Рэспубліка Беларусь” ці скарачэння РБ, а нават Міністэрства інфармацыі не ўзгадваецца. Мае калегі-журналісты ўжо правялі маніторынг і вылічылі газеты, якія таксама могуць атрымаць папярэджанні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Да прыкладу, выданне Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – газета “Рэспубліка” ў апошнім нумары за 27 лютага 2015 года наогул не ўказвае, ад каго атрымала рэгістрацыю. Тут пішуць проста: “Рэгістрацыйнае пасведчанне №4 ад 19 лютага 2009 года”.
Ёсць шэраг іншых газет з больш значнымі недахопамі. Каб не атрымаць папярэджанне, дадзеныя ім трэба неадкладна выправіць (якім выданням і што выправіць – глядзіце на фота – прыкм. аўтара).
Будзем чакаць адказу з Міністэрства інфармацыі. Але нягледзячы на вынік, рэдакцыйную палітыку, у якой галоўнымі з’яўляюцца аб’ектыўнае асвятленне падзей, плюралізм думак і інтарэсы нашых чытачоў, нават калі гэта не падабаецца камусьці з самых высокіх чыноўнікаў, мы не адступім ні пры якіх умовах.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.