Мнагадзетным мамам з Ганцавіцкага раёна ўручылі ордэны Маці і грашовую дапамогу

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад    16 лютага 2015 года за нараджэнне і выхаванне пяцярых і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны   адзінаццаць  жанчын з нашага раёна. Нагрудныя знакі дзевяці з іх      6 сакавіка ўручыў старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Аляксандр Саланевіч, а дзве мамы ганаровыя ўзнагароды атрымалі ў гэты ж дзень    з рук губернатара ў аблвыканкаме. У знак падзякі  матулі прэзентавалі старшыні райвыканкама  каравай.

 
Из рубрики