Калгаснікі затаварваюцца таннымі прадуктамі – магазіны церпяць страты
Мукой, цукрам, алеем, малочнымі і мяснымі прадуктамі выплачваюць частку зарплаты работнікам сельгаскааператываў Ганцаўшчыны. Калгаснікі радуюцца, а прадаўцы вясковых магазінаў скардзяцца, што на прадукты харчавання зменшыўся попыт.
Атрымаўшы частку зарплаты прадуктамі харчавання, работнікі СВК «Раздзялавічы» могуць сэканоміць каля 100 тысяч рублёў. / Фото: Петр Гузаевский
На частковую выплату зарплаты прадуктамі харчавання СВК былі вымушаны перайсці у сувязі з тым, што пераапрацоўваючыя прадпрыемствы не ў стане плаціць гаспадаркам за пастаўленыя малако і мяса. Спачатку людзі выказвалі незадавальненне.
“Раней многія выказвалі незадаволенасць і крычалі: «Начорта нам гэтыя прадукты! Нам грошы трэба! Мукой ці маслам за камунальныя паслугі і крэдыты не возьмуць», – расказала жыхарка в. Раздзялавічы. – Але палічыўшы, што ў магазіне некаторыя тавары каштуюць даражэй, цяпер супакоіліся і задаволены, што з’явілася магчымасць сэканоміць”.
У аўторак частку зарплаты прадуктамі атрымалі калгаснікі СВК “Адраджэнне”. У будынак, дзе размяшчаецца праўленне сельгаскааператыва, людзі ішлі гуськом і выносілі скрынкі з харчаваннем, а ў райспажывецкім прадуктовым магазіне было пуста.
Раздзялаўцы бралі дробным оптам наступныя прадукты: муку, цукар, алей, таматны соус, крупы. Розніца з такім жа таварам у магазіне на некаторыя прадукты была прывабнай. На двух кілаграмах мукі “Гаспадар” – 3 700 рублёў, на бутэльцы алею – не менш як 4 200 рублёў, на кілаграме цукру – 1400 рублёў.

З трохсот тысяч, якія вырашылі выплаціць калгаснікам у Раздзялавічах прадуктамі харчавання ў кошт зарплаты, эканомія на прадуктах складае 80–100 тысяч рублёў. Па словах калгаснікаў, яны згодны на такі бартар. Жанчына, якая затаварвалася прадуктамі, адказала, што яна задаволена. «Вы не падумайце, нас не прымушаюць, усё роўна трэба купляць прадукты, а пры нашым маленькіх зарплатах сэканоміць і 50 тысяч – гэта добра”, – сказала кладаўшчык-запраўшчык Галіна Пратасюк. – А вось зарплаты ў нас мізэрныя – 1,5–1,8 мільёна рублёў. За такія грошы толькі думаеш, як выжыць».
Як патлумачыў “ГЧ” старшыня СВК “Адраджэнне” Валерый Макарскі, сітуацыя, што работнікам выплачваюць частку зарплаты прадуктамі, узнікла таму, што прадпрыемствы, у прыватнасці, ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат”, зменшыў пастаўкі гатовай прадуцыі ў Расію. “Мера гэта вымушаная, бо вядома, што такая сітуацыя не толькі ў нашай гаспадарцы, – сказаў Валерый Міхайлавіч. – Колькі часу будзе дзейнічаць практыка выплаты прадуктамі, пакуль сказаць цяжка. Людзі не скардзяцца, бо пакуль ім гэта выгадна”.
У суседнім СВК “Хатынічы” частку зарплаты вырашылі выдаць на 200 тысяч рублёў. “У нас работнікі самі нават просяць, каб прывезлі тавары, якія каштуюць танней, чым у магазінах. Напрыклад, на мясакамбінаце мы заказалі мясную тушонку вышэйшага гатунку па 25 тысяч, а ў магазінах тушонка 1-га гатунку каштуе 32 тысячы рублёў, – сказаў старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік. – А на малочным камбінаце дазволілі выбраць тыя тавары, якія карыстаюцца ў людзей попытам”.

А вось работнікаў гандлю такая сітуацыя не задавальняе. «Попыт на тавары, якія зараз выдаюць у калгасе, знізіўся. Нават пры мінімальнай гандлёвай надбаўцы на 15–20 працэнтаў у магазіне яны каштуюць даражэй,– сказала прадавец магазіна “Прадукты” в. Раздзялавічы Вольга Валуевіч. – На пошце гандлююць, у калгасе гандлююць, а з нас патрабуюць выканання плана!»
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.