Са святам Вялікадня, умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце!
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Вялікадня! Ва ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана радуемся перамозе Хрыста над смерцю. Хрыстос дзеля нашага збаўлення цярпеў пакуты, прыняў смерць на крыжы і сілай Божага Духа ўваскрос, каб указаць і нам, простым людзям, дарогу да жыцця вечнага. Праўда Уваскрасення Яго – адна для ўсіх хрысціянаў.
Уваскрослы Хрыстос з намі заўсёды, калі мы ўздымаем руку, каб перахрысціцца, молімся, спавядаемся і прымаем Яго ў Еўхарыстыі, калі жывём па Яго вучэнні і Яго прыкладзе.
Няхай жа ўрачыстасць Святой Пасхі ўмацуе нас у перакананні, што Змёртвыхпаўсталы Езус дае шанс на жыццё вечнае і ўпэўненасць, што мы атрымаем яго, калі будзем жыць па Яго запаведзях, маючы Бога ў душы штодзень, кожную хвіліну.
Любові, супакою, сапраўднай радасці зычу ў кожным доме для вас, дарагія парафіяне, і для тых хрысціянаў, якія радуюцца перамозе жыцця над смерцю разам з намі.
Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць вас мужнасцю, каб несці гэтую Радасную Навіну кожнаму чалавеку.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт