Што рабіць, каб не стаць “дармаедам”: адкупіцца ці не плаціць падатак?
Размовы пра ўвядзенне збору з тых, хто не плаціць падаткі, вяліся ўжо некалькі гадоў, і новаўвядзенні не былі нечаканымі. Але Дэкрэт Прэзідэнта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” , які кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 красавіка, усё роўна стаў сенсацыяй і адной з самых важных тэм, якія абмяркоўваюць і простыя грамадзяне, і чыноўнікі. Дэкрэт атрымаў і народную назву – закон аб дармаедстве.
Жыхарам вёскі, каб не плаціць 3 600 000 рублёў збору па дэкрэце №3, дастаткова мець зямельны надзел і весці падсобную гаспадарку / Фото: Мужик без зубов из Раздяловичей. Фото: Петра Гузаевского
“Дармаеды і лайдакі павінны працаваць!” – сказаў А. Лукашэнка. Па яго словах, яны наносяць шкоду дзяржаве, бо не ўдзельнічаюць у выплаце падаткаў. І як бы хто ні рэагаваў на гэта, такі закон патрэбен.
Дэкрэт №3 не ўтрымлівае слова «дармаед», роўна як і не вызначае паняцце «сацыяльнае ўтрыманства». Афіцыйна гэты прававы акт выдадзены ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Нягледзячы на пафасную назву, сутнасць дакумента зводзіцца да стварэння яшчэ адной крыніцы папаўнення бюджэту.
Спрачацца з правамернасцю ўвядзення новага падатку не Падатковым кодэксам, а іншым нарматыўным актам не даводзіцца, паколькі ў адпаведнасці з арт. 137 Канстытуцыі дэкрэты Прэзідэнта, у т.л. разгледжаны, маюць большую юрыдычную сілу, чым артыкулы Падатковага кодэкса. Меней відавочна адпаведнасць Дэкрэта №3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І тое, што гэты дакумент адказаўся каментаваць старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Пётр Міклашэвіч, выклікае здзіўленне. Нават студэнт 1-га курса юрфака ведае, што закон не мае зваротнай сілы, г. зн. не павінен дзейнічаць заднім чыслом. Гэта норма ўтрымліваецца, у прыватнасці, у арт. 104 Канстытуцыі Беларусі. Дэкрэт №3 прыняты 2 красавіка і ўступіць у сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання, але будзе прымяняцца да адносiн, што ўзнiклi з 1 студзеня 2015 года.
Нюансы права на працу адступілі перад прадугледжаным арт. 56 Канстытуцыі абавязкам грамадзян браць удзел у фінансаванні дзяржрасходаў шляхам выплаты падаткаў, пошлін. Тых, хто падаткі не плаціць, збіраюцца прымусіць гэта зрабіць шляхам новага збору, выплата якога – таксама канстытуцыйны абавязак.
Безумоўна, падаткі трэба плаціць, бо гэта абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі, і такія нормы існуюць у любой цывілізаванай дзяржаве. Але ёсць у дэкрэце і пункты, якія выклікаюць непаразуменне, бо не стымулююць уключэнне працаздольных грамадзян у эканоміку, а ставяць іх у лік абавязаных і віноўных асоб. Многія з задавальненнем пайшлі б працаваць, але куды? Дзе ў Ганцавіцкім раёне працаўладкавацца? На вакансію палявода ў калгасе за мільён ці паўтара? На такую працу людзі не пойдуць.
Але вывады пакуль рабіць не будзем. Разгледзім асноўныя палажэнні гэтага дэкрэта.
Каму 20 базавых плаціць не трэба
Дэкрэтам вызначаны вычарпальны пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору. У прыватнасці, гэта недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы, маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі ўзросту 55 гадоў, мужчыны, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў, і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.
Таксама збор не трэба плаціць:
— Наёмным работнікам.
— Прадпрымальнікам, але толькі ў тым выпадку, калі за год яны выплацілі больш за 3,6 мільёна рублёў падаткаў (усе тыя ж 20 базавых велічынь).
— Тым, хто працуе па грамадзянска-прававых дагаворах, напрыклад, дагаворах падраду. Праўда, пры гэтым за год трэба зарабіць мінімум 70 базавых велічынь, а цяпер гэта 12,6 мільёна рублёў.
— Тым, хто займаецца аграэкатурызмам. Пацвердзіць гэта павінен мясцовы выканкам.
— Тым, хто правёў за мяжой больш за паўгода.
— Маці ці бацьку, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў, ці трох непаўналетніх дзяцей, ці дзіця-інваліда да 18 гадоў.
— Студэнтам дзённых аддзяленняў.
— Адвакатам і натарыусам.
— Тым, хто знаходзіўся на ваеннай службе, але не менш за 183 дні.
— Тым, хто адбываў пакаранне, але не меней за 183 дні.
— Тым, хто доўга хварэў і можа пацвердзіць гэта бальнічным лістком.
— Тым, хто афіцыйна лічыцца беспрацоўным, гэта значыць стаіць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне. Ці праходзіць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку ці павышэнне кваліфікацыі, але толькі па накірунку гэтых органаў. Дарэчы, калі на ўліку ў службе занятасці належную працу вам знайсці не могуць, то вы можаце афіцыйна лічыцца беспрацоўным тры гады. А калі працу вам прапануюць, але яна вам не падабаецца, адмовіцца можна толькі два разы. Пасля гэтага з уліку вас знімуць.
— Жыхарам сельскай мясцовасці, зарэгістраваным у вёсцы, якія маюць выдзелены зямельны надзел і вядуць асабістую падсобную гаспадарку (вырошчваюць бульбу, гуркі ці ананасы). Для гэтага трэба атрымаць спраўку з сельсавета.
– Людзі творчыя, пісьменнікі, паэты ці мастакі таксама ў кагорту “дармаедаў” трапяць. Праўда, для гэтага трэба быць членам творчага саюза .
– Нарэшце, каб не плаціць 3,6 млн рублёў, можна стаць царкоўнаслужыцелем ці пайсці ў манастыр.
У дэкрэце №3 ёсць і своеасаблівы рэкламны бонус – хто добраахвотна прызнаецца, што не выплаціў падатак і заявіць на сябе ў падатковы орган, атрымае скідку 10% па выплаце збору «за дармаедства».
А калі ад гэтага збору чалавек ухіліцца, то яго чакае штраф ад 2 да 4 б.в. (360–720 тыс. руб.) ці адміністрацыйны арышт з выкананнем грамадска-карысных прац.
Якія ёсць магчымыя варыянты, каб добрасумленныя грамадзяне, якія не змогуць знайсці працу, не плацілі гэты падатак?
Уладкавацца на работу па працоўным дагаворы. Калі гэта ўдасца, то трэба адпрацаваць 6 месяцаў.
Стаць на ўлік у цэнтры занятасці. Адмовіць у гэтым вам не могуць, калі будуць прад’яўлены неабходныя дакументы і заява. Праўда, чыноўнікі ўжо заявілі, што беспрацоўным можна быць толькі адзін год. У бліжэйшы час плануюць унесці змены ў закон «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Цяпер беспрацоўны можа знаходзіцца ў гэтым статусе 36 месяцаў. Мінпрацы настойвае на скарачэнні тэрміну да 12 месяцаў.
Хатнім гаспадыням таксама прыйдзецца прыдумваць, каб не трапіць у лік у катэгорыю дармаедаў. Нават у махровыя часы савецкай улады хатнія гаспадыні, якія вялі хатнюю гаспадарку і выхоўвалі дзяцей, не з’яўляліся “дармаедамі”.
Тыя, хто прывык сядзець і гадамі не працаваць (бо жывуць у дастатку, наўрад і зараз будуць працаваць. Можна выказаць здагадку, што сапраўдныя сацыяльныя ўтрыманцы выкарыстаюць усе магчымасці, каб пазбегнуць выплаты новага збору. Закон жа як дышла…
Некаторыя дзіркі ў заканадаўстве ўлады паспрабуюць перакрыць. Але цалкам выключыць ухіленне ад выплаты збору немагчыма. Для тых, хто атрымлівае значныя неафіцыйныя прыбыткі, 3,6 млн рублёў – гэта дробязь. Некаторыя ў стане дазволіць сабе не толькі заплаціць 20 базавых за сябе, але і адкупіцца за сваіх жонак – хатніх гаспадынь. Але, выплаціўшы падаткі, такія грамадзяне непазбежна прыцягнуць да сябе увагу. Згодна з п. 15 Дэкрэта №3, у мэтах усталявання «сацыяльных утрыманцаў» падатковыя органы маюць права ажыццяўляць кантроль у сферы дэкларавання прыбыткаў і маёмасці і за адпаведнасцю расходаў грамадзян. А калі расходы грамадзяніна перавышаюць яго прыбыткі, звесткі пра якія будуць у распараджэнні падатковых органаў або факт атрымання прыбытку не пацвярджаецца, то прыйдзецца даваць пісьмовыя тлумачэнні, адкуль грошы? І калі тлумачэнні будуць сумніўнымі, то прыйдзецца выплаціць падатак з сум перавышэння расходаў над прыбыткамі. Таму такія «дармаеды» прыкладуць усе намаганні, каб патрапіць у адну з катэгорый, якім не трэба плаціць “мзду”.
Рамеснікі, якія зарэгіструюцца, сёлета ад збору не выкруцяцца.
Пазбегнуць збору ў 20 б.в. ім не ўдасца.
Начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька падчас анлайн-канферэнцыі ў панядзелак сказаў: «Ад выплаты збору могуць быць вызвалены толькі асобы, якія ажыццяўлялі ў 2015 годзе рамесніцкую дзейнасць і выплацілі збор за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці на 2015 год не пазней за 28 снежня 2014 года».
Канешне, дзіўна гэта. Нейкі ж чыноўнік унёс гэтую прапанову, каб не даць магчымасці весці хоць такую дзейнасць. Законы, указы, дэкрэты павінны стымуляваць чалавека, каб ён ішоў у бізнес, займаўся рамесніцкай дзейнасцю, ствараў аграсядзібы. І гэта падцвярджае меркаванні, што галоўная мэта – любым шляхам вытрасці грошы!
А вось як быць тым, хто працы не мае і ледзьве зводзіць канцы з канцамі? Ці хвалюе гэта ўрад? Ці дзейнічае толькі прагматызм? Відаць, прыкінулі: калі 400 тысяч дармаедаў і лайдакоў заплацяць па 3,6 млн за год, то атрымаецца прыгожая лічба – 1 440 000 000 000 рублёў. У пераліку на долары гэта прыкладна 100 млн долараў ЗША.
Ці змогуць сабрать такую суму з «сацыяльных утрыманцаў»?
Вельмі сумніўна. Дый і пошук «сацыяльных утрыманцаў» уяўляецца таксама досыць складанай задачай. Як заявіў начальнік галоўнага кіравання падаткаабкладання фізічных асоб МНС Міхась Расолька, «хадзіць па дварах і кватэрах, каб выяўляць непрацуючых грамадзян, ніхто не будзе».
Хутчэй за усё базу з патэнцыйнымі “дармаедамі” будуць складаць супольна многія дзяржорганы. Бо падатковая інспекцыя самастойна з такой справай наўрад ці ўдасца справіцца.
Вылічаныя “дармаеды” наўрад ці істотна папоўняць бюджэт. Калі выказаць здагадку, што ў рэспубліцы сапраўды каля 400 тыс. «дармаедаў», ці наўрад рэальна ўсе яны стануць плацельшчыкамі збору.
Частка стане безнадзейна неплацежаздольнай. Пабачым, як яны ж будуць браць падаткі з “джэнтльменаў”, якія нідзе не працуюць і нічога ў іх няма. Ці, можа, да іх прыставяць наглядчыка і прымусяць выпрошваць грошы не на віно, а на падатак? Уладальнікі сур’ёзных нелегальных прыбыткаў знойдуць спосаб абзавесціся патрэбнымі дакументамі. А да тых, хто не будзе плаціць, прыйдзецца пачынаць выканаўчую вытворчасць, адшукваць і арыштоўваць маёмасць, а пры ўхіленні ад выплаты збору – прыцягваць да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе арышту. А гэта ўсё дадатковыя выдаткі.
Ад турмы і дармаедства заракацца не варта
Шматлікія грамадзяне вітаюць з’яўленне Дэкрэту, бачачы ў ім магчымасць аднаўлення сацыяльнай справядлівасці: «Чаму я павінен плаціць, а мой сусед купляе кватэры, машыны, і не плаціць? Хай вось цяпер пакруціцца”. Але мэта не заўсёды апраўдвае сродкі і ад некаторых рэчаў заракацца не варта. Кожны можа страціць працу ці бізнес і апынуцца на месцы таго, хто сёння не мае працы.
І далёка не ўсе знойдуць працоўнае месца, у тым ліку і чыноўнікі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.