Аварыя каля Ганцавіч: аўтамабіль разбіты, людзі ў бальніцы
Дзевятнаццацігадовы хлопец, ураджэнец в. М. Круговічы, і 17-гадовая дзяўчына з вёскі Хатынічы 4 красавіка ў выніку дарожна-транспартнага здарэння трапілі ў Ганцавіцкую райбальніцу. Маладыя людзі на іншамарцы заляцелі ў меліярацыйны канал. Хлопец з траўмамі і небяспечным пашкоджаннем артэрыі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Ганцавіцкай райбальніцы. Дзяўчыну шпіталізавалі ў хірургію. Па папярэдніх дадзеных, сур’ёзныхпашкоджанняў яна не атрымала.
Як патлумачылі “ГЧ” у аддзяленні ДАІ Ганцавіцкага РАУС, аварыя здарылася каля 23 гадзін 30 хвілін. Рухаючыся на аўтамабілі “Рэно-Меган-Сцэнік” з боку вёскі Хатынічы ў бок Ганцавіч, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і на развілцы каля аб’язной дарогі, што пры ўездзе у Ганцавічы, на хуткасці вылецеў у меліярацыйны канал.
Пераляцеўшы праз глыбокую канаву, машына ўдарылася аб бетонныя пліты. Спрацавалі падушкі бяспекі, інакш наступствы маглі быць непапраўнымі.
Па словах галоўнага ўрача Ганцавіцкай ЦРБ Вадзіма Сашко, дзякуючы таму, што маладому чалавеку своечасова была аказана медыцынская дапамога, яго выратавалі.
“У пацярпелага была пашкоджана на шыі крывяносная артэрыя, і ўрачы прыклалі нямала намаганняў, каб спыніць крывацёк, – сказаў Вадзім Уладзіміравіч. —–Зараз ён пераведзены ў хірургічнае аддзяленне, і яго стан здавальняючы”.

Як расказаў “ГЧ” інспектар ДПС Павел Коўш, дзяўчына пасля аварыі патлумачыла, што за рулём знаходзілася яна, хоць праў на ўпраўленне транспартнымі сродкамі не мае. А падчас руху на закругленні дарогі направа пасажыр схапіўся за руль і паспрабаваў павярнуць налева. Аднак на наступны дзень яна змяніла свае паказанні і расказала, што іншамаркай упраўляў Дзмітрый.
Хто на самай справе кіраваў іншамаркай, якую наўрад ці змогуць адрамантаваць, давядзецца высветліць супрацоўнікам ДАІ.
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.