Першы трафей – чэрап ваўчыцы
Першы паляўнічы трафей – мацёрую ваўчыцу – здабыў на мінулым тыдні жыхар горада Ганцавічы Сяргей Бруй. 3о-га красавіка яны разам з паляўнічым Вячаславам Туровічам палявалі за вёскаю Красынічы на дзіка.
Сяргей Бруй з сынамі Дзімам і Валодзем каля трафейнай ваўчыцы.
Як расказаў “ГЧ” Сяргей, было ўжо пад раніцу, калі метраў за дзвесце ён убачыў ваўка. Шэры драпежнік бег насустрач паляўнічаму і не бачыў яго.
«Я ўзняў стрэльбу і пайшоў насустрач ваўку, калі нас раздзяляла ўсяго метраў семдзесят, – расказвае паляўнічы. – Я стрэліў першы раз, але куля праляцела міма, тады я адразу ж стрэліў другі раз карцеччу і трапіў шэраму пад вока. Стрэл зваліў звера напавал».
Калі паляўнічыя падышлі бліжэй і пачалі абглядаць здабычу, то ўбачылі, што гэта ваўчыца. Пры ўскрыцці высветлілася, што яна была цяжарнай: ва ўтробе было чатыры ваўчаняці.
“Я вельмі рады такой удачы, бо гэта мой першы воўк і ўвогуле першая вялікая здабыча! – расказаў Сяргей. З чэрапа ваўка пасля ацэнкі я зраблю памятны трафей для сябе: будзе што паказаць сябрам і знаёмым. Шкада, што шкура ўжо няякасная: поўсць выліняла. Каб яшчэ з месяц назад, дык трафей быў бы больш багатым”.
Па словах паляўнічага, ваўкі лічацца шкоднымі жывёлінамі, і іх дазваляюць адстрэльваць без абмежаванняў. “Калі б гэтыя ваўчаняты нарадзіліся і выраслі, то маглі б нанесці вялікую шкоду”, – сказаў Сяргей Бруй.
Пагутарыўшы з паляўнічымі, я даведаўся, што, акрамя трафея ў выглядзе чэрапа, які можна адмыслова апрацаваць і адбяліць, каштоўным з’яўляецца і сэрца ваўка. У інтэрнэце ёсць аб’явы жадаючых купіць воўчае сэрца. За гэты орган людзі гатовы заплаціць 100 долараў. Некаторыя лічаць, што з яго робяць лекі, якія дапамагаюць ад “падучай хваробы”, ці эпілепсіі. Таму на шэрым санітары лесу можна яшчэ і няблага зарабіць.
Але якім бы шкодным ні лічылі шэрага ляснога драпежніка, ваўчыцу і яе ненароджаных ваўчанят мне ўсё ж было шкада.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт