Categories: Новости

Конскую смагу ў Агарэвічах наталяюць з сажалкі

“Прыедзьце і паглядзіце на гэта! Дзеці цягаюць ваду вёдрамі з сажалкі”, –сказала жанчына.

Ужо вечарэла, але праз 10 хвілін журналіст быў у Агарэвічах каля былой сядзібы Апацкіх, непадалёку ад якой і знаходзіцца каняферма. З сажалкі якраз адзін за другім з поўнымі вёдрамі ў руках, як бурлакі, ішлі людзі. Але не дзеці, а дарослыя. Хлопчык быў толькі адзін – сын загадчыка фермы, які дапамаў бацьку і таксама нёс вядро вады.

“Калі так яшчэ некалькі дзён пацягаем, то рукі выцягнуцца, як у гарыл” , – з іранічнай усмешкай сказала жанчына, схіліўшыся пад цяжарам 12-літровых вёдзер. 

За некалькі “рэйсаў” ад сажалкі да канюшні, пакуль работнікі фермы напаілі коней і нанасілі вады пра запас, журналіст “ГЧ” даведаўся пра прычыны такой з’явы.

“Не працуе воданапорная вежа. Электрычны насос выйшаў са строю, абяцалі парамантаваць, але нешта, відаць, не атрымліваецца”, – сказаў загадчык фермы Леанід Крысюк. – Не менш як па 300 літраў носім тры разы на дзень. Тры конюхі, трэнер, мой сын і добрыя людзі дапамагаюць”.

У канюшні стаяць 16 спартыўных коней. Каб напаіць, кожнаму з іх па два-тры вядры за адзін раз трэба даць. А яшчэ ж 26 спартыўных і рабочых коней знаходзяцца на пашы. Па словах іншых работнікаў, воданапорная вежа не працуе ўжо каля трох месяцаў, але ваду бочкай падвозілі, а на мінулым тыдні і яе забралі. Прыходзіцца вёдрамі насіць. “Коні піць ваду з сажалкі не вельмі хочуць, ды яшчэ з вёдзер, якія з дому мы прынеслі”, – сказала трэнер спартыўнай школы Алена Дайлід.

Але не толькі гэта праблема хвалявала загадчыка, конюхаў і трэнера.

Ляваду (металічную агароджу) для выгула коней знялі дзесьці ў красавіку, а коней прыходзілася ў стайні трымаць.

Зараз лета прыйшло, і нельга, каб яны ўвесь час на ферме стаялі. “Заганяць цяпер жыўнасць у канюшню, калі на вуліцы спякота, каб яны там парыліся – гэта ж непарадак! Іх жа на вяроўкі не прывяжаш. І ўзнікае пытанне: хто будзе адказваць, калі ноччу яны выйдуць на дарогу? А што калі яны машыны паб’юць?” – задаецца пытаннем Леанід Крысюк.

Па словах Леаніда Леанідавіча, яму праз суд некалькі дзён таму і так 40 мільёнаў рублёў прысудзілі выплаціць за тое, што ферма згарэла ў студзені мінулага года і больш за 50 цялят загінула, хоць ён на той час фактычна быў у адпачынку.

Калі вярстаўся нумар, галоўны рэдактар “ГЧ” дазваніўся да старшыні СВК “Агарэвічы” Анатолія Канановіча. Кіраўнік гаспадаркі парадаваў навінай: сказаў, што ў сераду раніцай, 3 чэрвеня, насос на воданапорнай вежы ўжо ўстанавілі, і гэтая праблема з вадой на каняферме ўжо вырашана.

Анатолій Мікалаевіч таксама патлумачыў, што ў хуткім часе пастараецца вырашыць і праблему з агароджай.

“Былі праблемы з дызельным палівам, але зараз тэхнікай будзем завозіць зямлю, каб падняць вышэй узровень пляцоўкі для выгулу, а пасля і агароджу паставім”, – паабяцаў старшыня СВК.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кандратовіч таксама абяцала паехаць і пракантраляваць, каб за працу людзям правільна налічылі зарплату.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago