У Хатынічах зажалі – у Раздзялавічах дажнём!
З накрытымі сталамі на полі за вёскай Хатынічы 12 ліпеня сустракалі гасцей і вясцоўцаў працаўнікі СВК “Хатынічы”, дзе адбыўся абрад “Зажынкі”. Традыцыйна на свята апосталаў Пятра і Паўла жнеі сярпамі, старшыні калгасаў косамі, а потым і камбайны сабралі першыя кілаграмы новага ўраджаю збожжа.
З нябеснай канцылярыяй старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч “дамовіўся” і сёлета. Вакол хадзілі хмары, але надвор’е на зажынкі было сонечнае. Да правядзення свята рыхтаваліся адказна: склалі і ўпрыгожылі з круглых цюкоў розныя фігуры з саломы, а на вул. Залінейную падвезлі некалькі машын пяску і засыпалі вялікія яміны. На свята, нягледзячы на гарачую пару, калі многія пайшлі збіраць лясны ўраджай “чорнага золата”, прыйшло каля сотні вяскоўцаў.

Свята “Зажынкі” прайшло традыцыйна: жнейкі спявалі песні, навязвалі гаспадароў (старшыняў СВК) паясамі, пасля чаго ўручылі косы, і старшыні пачалі пракладваць першыя пракосы.
Хатыніцкія жнеі ў беларускіх народных касцюмах, спяваючы жніўную песню, звязалі першыя снапы, і настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы в. Хатынічы іерэй Сергій з пеўчымі прачытаў малебен і благаславіў ураджай 2015 года.

Ганаровае права пачаць жніво 2015 года было нададзена экіпажам камбайнаў у складзе Мікалая Курловіча і Уладзіміра Ката, Мікалая Валуевіча і Аляксандра Валуевіча, Уладзіміра Шамрылы і Сяргея Крупеніча. Пасля гэтага запрасілі Аляксандра Саланевіча і Фёдара Куратніка заняць пачэсныя месцы на камбайнах для першага намалоту зерня.

У раёне жніво пачынаецца неадначасова. Па словах А. Саланевіча, калі ў Будчы збожжа паспела і яго ўжо можна жаць, то ў Раздзялавічах жніво пачнецца, можа, праз дзён дзесяць.
Уборка яшчэ не пачалася, а ўжо і кіраўнікі, і некаторыя аграномы прадказваюць, што ўраджай збожжа будзе значна меншым, чым у мінулым годзе. Па словах старшыні райвыканкама, з-за неспрыяльнага надвор’я спадзявацца на добрыя вынікі ўборкі сёлета не прыходзіцца. “У гэтым годзе будзе вельмі-вельмі складанае жніво. Ураджай у гэтым годзе буде слабенькі не толькі ў Ганцавіцкім раёне, але і ў цэлым па краіне. Уборка будзе цяжкая, але мы будзем спадзявацца на тое, што з годнасцю збяром увесь ураджай, да апошняга каласка. А для гэтага патрэбна ў першую чаргу механізатарам быць на полі гаспадарамі: ад гэтага залежыць зарплата і іх, і іншых работнікаў гаспадаркі”, – сказаў Аляксандр Паўлавіч.

Гэта прагноз не толькі старшыні райвыканкама. Такі ж песімістычны прагноз на ўраджай збожжа дае і супрацоўнік “Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве НАН Беларусі” Канстанцін Шашко: “Ураджайнасць збожжавых з-за гарачага надвор’я, якое ўсталявалася ў Беларусі ў апошні час, будзе ніжэйшым за леташні на 15-45% у залежнасці ад рэгіёна”.

І толькі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі чыноўнікі не губляюць аптымізму, і ў іх свае прагнозы: “Падзенне ўраджайнасці азімых збожжавых у Беларусі ў гэтым годзе будзе нязначным: на 2–2,5 цэнтнеры з гектара”, – заявіў карэспандэнту БелТА першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч. На паперы, магчыма, так і будзе, яна сцерпіць усё…
Але хлебаробы Ганцаўшчыны, нават калі са скуры вылезуць, столькі, як у мінулым годзе, сёлета не намалоцяць. І гэты сумны прагноз адаб’ецца на кашальку кожнага работніка сельгаспрадпрыемства. Бо ад ураджайнасці збожжа залежыць прыбытак гаспадаркі, зарплата камбайнераў, шафёраў, работнікаў КЗС і іншых.

Былі ўкладзены вялікія грошы на паліва, насенне, апрацоўку глебы. Хоць спадзяванне работнікаў у гэтым годзе на добрую зарплату невялікае, але ж стымул усё-такі ў сельскай гаспадарцы для іх ствараюць. Вось, напрыклад, у СВК “Хатынічы” было аб’яўлена спаборніцтва паміж камбайнерамі, вадзіцелямі і тымі, хто працуе на КЗС, якое праводзіцца штогод падчас уборкі. Галоўная мэта яго — намалаціць як мага болей збожжа.
Напрыканцы свята шаноўным гаспадарам, камбайнерам і гасцям пажадалі добра папрацаваць, павіншавалі з новым хлебам і запрасілі да стала паспытаць квасу і бутэрбродаў.
Фотарэпартаж Пятра Гузаеўскага
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт