Любашаўцы: «Няўжо пяць чалавек забруджваюць каналізацыю за суткі?»
Ужо некалькі гадоў жыхары вёскі Любашава змагаюцца з няспраўнай каналізацыяй па вуліцы Маладзёжнай. Яшчэ тры месяцы таму камунальнікі запэўнівалі, што хутка праблема будзе вырашана, але на мінулым тыдні вяскоўцы зноў абрывалі тэлефон рэдакцыі і прасілі карэспандэнтаў прыехаць і сфатаграфаваць той злашчасны каналізацыйны калодзеж, з якога бярэ пачатак рэчка-ванючка.
«Я спадзяваўся, што хоць перад выбарамі яе адрамантуюць. Ужо ж пятніца –не вытрымаў, званю ў сельвыканкам. Там быў толькі сакратар, усе астатнія занятыя. Вырашаць праблему няма каму. Замест таго, каб адрамантаваць каналізацыю, запрашаюць на выбары», – выказаўся Валерый Наплёха.
Як паведаміла адна з жыхарак вёскі Ніна Уладзіміраўна, якая жыве на беразе злашчаснай рэчкі-ванючкі ці інакш на вуліцы Маладзёжнай, не хочацца на двор выходзіць. «Вонь гэткая стаіць, і на агародзе нічога не пасадзіш: усё вымакне і згніе, залівае ўсё перад хатай, плот ужо гніе. А яшчэ патрабуюць добраўпарадкавання. Дык няхай зробяць , каб магчыма было хоць выкасіць траву, а не то што кветкі пасадзіць», – з абурэннем казала жанчына. – А што той камунгас.., ну прыедуць яны, адкачаюць брудныя сцёкі, а праз некалькі дзён зноў усё плыве».

Як лічаць жыхары гэтых вуліц, прычына іх бяды скрываецца ў прыватным прадпрыемстве «Воміца», якое перыядычна злівае свае сцёкавыя рэшткі ў каналізацыю.
Начальнік водазабеспячэння Ганцавіцкага РЖКГ Леанід Кісялевіч карэспандэнту «ГЧ» патлумачыў, што пра бяду жыхароў яны ведаюць і стараюцца своечасова рэагаваць на іх звароты.
«Зараз мы праводзім рэвізію, каб высветліць прычыну, па якой адбылося забруджванне сістэмы каналізацыі на вуліцах Маладзёжнай і Юбілейнай. Яшчэ ў суботу мы гэтую праблему вырашылі і адкаталі ваду з каналізацыі, цяпер чакаем каналапрамывачную машыну «Крот» з Баранавіч, якая прыязджае да нас два разы на год і больш дасканала прачышчае сістэмы каналізацыі.

Галоўны ўрач санстанцыі Дзмітрый Гарагляд сказаў: » Пра гэтую праблему мы ведаем і прымаем магчымыя меры. Будзем звяртацца ў ЖКГ, каб яны хутчэй рашылі дадзеную проблему, людзі не павінны пакутаваць».
Застаецца чакаць, што спецыялісты ЖКГ знойдуць першапрычыну і ліквідуюць яе.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт