Categories: Новости

Смерць мая не стане цяжкай стратай…

 

Такія глыбокія лірыкі, якім быў Іван Лагвіновіч, рэдка памыляюцца ў сваіх паэтычных роздумах. Але смерць паэта выявіла, што ў дадзеным выпадку прароцтва не спраўдзілася: яго адыход у лепшы свет усхваляваў не толькі родных, але і многіх нераўнадушных і да літаратуры, і непасрэдна да асобы творцы.

У Баранавічах, дзе жыў Іван Лагвіновіч апошнія 20 гадоў, на Ганцавіцкай і Малькавіцкай зямлі, адкуль паходзіў родам, у Мінску, Брэсце, іншых гарадах, дзе меў аднадумцаў, друкаваўся, – усюды смуткуюць з прычыны такой страты – Паэта і Чалавека.

Пакручасты лёс юнака з хутара Запрапасць закінуў ажно на Данбас, дзе ён атрымаў адукацыю, працяглы працоўны вопыт шахцёра і ў нагрузку прафесійную хваробу лёгкіх. Адтуль, з Данецкай вобласці Іван Лагвіновіч пісаў на радзіму не толькі лісты родным, але і вершы. Яго пяру быў падуладны шырокі дыяпазон тэмаў і багатая вобразнасць.

Заслугоўвае ўвагі філасофская і пейзажная лірыка Івана Лагвіновіча, роздумы паэта пра паэзію. Асабліва тонкім лірызмам прасякнута грамадзянская лірыка – у адрозненне ад многіх зусім не трыбунная па стылі. Характэрна, што нават напрыканцы жыцця паэт перажываў не толькі і не столькі за асабістую долю, хаця хвароба няшчадна адольвала яго, колькі за свой беларускі народ, для якога сам паэт

Чалавек для трохсот

геніяльным ён быў і народным,

для астатніх мільёнаў,–

як кажуць, ні сват і ні кум.

Тым не менш паэт працягвае маліцца за суайчыннікаў:

…Уладару ўсёмагутны!
Будзь заўсёды з намі,
памажы на землях продкаў
стаць гаспадарамі.

Навучы на роднай мове
гаварыць і слухаць.
у імя Айца, і Сына,
і Святога Духа.

Амін.

Гэта верш з апошняй кнігі, якая рыхтвалася да выдання самім Іванам Лагвіновічам. Але…

Чытаючы яго глыбінную лірыку, міжволі заўважаеш, што ўсе тэмы, нават з самымі песімістычнымі і мінорнымі матывамі, характарызуюцца святлом, такім самым святлом, якім быў надзелены Іван Лагвіновіч у паўсядзённым жыцці, па якім ён прайшоў не толькі паэтам, не толькі шахцёрам, але і годным Чалавекам.

Смерць мая не стане цяжкай стратай.

Роспач вашых сэрцаў не кране.

Я не быў ніколі герастратам.

Хутка вы забудзеце мяне.

Гэтыя радкі сведчаць, што Іван Лагвіновіч не спадзяваўся на сваё ўвекавечанне. Але яго кнігі ўжо самі па сабе з’яўляюцца тым нерукатворным помнікам, пра які задумваліся многія паэты. А з нашага боку найлепшым ушанаваннем памяці будзе чытаць пакінутыя нам у спадчыну паэтам часцінкі яго душы.

Светлая памяць…

Пахаванне Івана Лагвіновіча адбудзецца 31 сакавіка на радзіме паэта, у вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёна.

http://www.gants-region.info/index/lagvinovich_ivan/0-1045

  Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000г.), “Піліпаўка” (2001г.), “Ляда юдолі” (2003г.), “Далёкае і блізкае” (2004г.), “Палыновыя кветкі” (2007г.). Перад смерцю паэт рыхтаваў яшчэ адзін свой зборнік, але, на жаль, не паспеў яго выдаць.

 

Памірае паэт

 Памірае паэт.

Пры дарозе лясной памipae.

Два анёлы ляцяць на святло пакаяннай душы.

Небны колер вачэй пуцявіннем cyxiм выгарае.

І не мроіцца муза, а бачацца толькі крыжы.

 Адступае жыццё, адыходзіць…

Не, не – адлятае!

Разам з буслікам белым

над лотаццю даўняй вясны.

Яго славы нягучнай

крушынавы куст аблятае.

А лаўровы вянок

ён не бачыў і нават не сніў.

 

Пaмipae паэт.

Беспрытульны, самотны, гаротны…

Добра, хоць не ў канаве,

а тут, на мурожным грудку.

Чалавек для трохсот

геніяльным ён быў і народным,

для астатніх мільёнаў,–

як кажуць, ні сват і ні кум.

Нарадзіцца б яму

армянінам, эстонцам, карэйцам,

акружалі б цяпер

не самлелыя ў спёку кусты…

Спачувальна-жалобна

ўздыхне нахілёнае дрэўца

i замест медзякоў

пакладзе на павекі лісты.

На радзімай зямлі

бы чужынец які памipae.

Пэўна, доля ў паэта такая:

турма ці сума.

А навокал зямля выгарае.

Нас неба карае!

І нідзе паратунку

ад пошасці-згубы няма.

Рымвід

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

2 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

5 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago