
Праграма свята была разнастайнай і вельмі насычанай, праводзіліся разнастайныя выставы: «Падарункі зямлі лактышоўскай» – выстава садавіны і агародніны, «Лактышоўскія ўзоры» – выстава дэкаратыўнага-прыкладнога мастацтва, «Гісторыя вёскі ў фотаздымках» – выстава краязнаўчага пакоя.
Таксама працавала кулінарная пляцоўка, дзе кожны жадаючы мог паспытаць лактышоўскай юшкі. Падчас свята праводзіліся разнастайныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы, для жыхароў вёскі прадэманстраваў сваё выступленне спартыўны клуб «Мядзведзь» з горада Ганцавічы, удзельнікі якога хадзілі по бітым шкле і нават на ім ляжалі, а жанчыны прыйшлі ў жах, калі Аляксандр Дулік сеў на сына Данііла, які ляжаў на шкле.
Сярод прысутных праводзіліся разнастайныя конкурсы: трэба было на хуткасць залезці па слупе наверх, а мужчыны маглі паспаборнічаць у падняцці гіры на колькасць разоў.
Арганізатары свята былі вельмі шчодрыя на прызы. Іх атрымалі старажылы, юбіляры, мамы і маленькія жыхары Лактышоў. Таксама атрымалі падарункі 50-гадовыя юбіляры: Ларыса Дзмітрыеўна Мышкавец – старшыня Нацкага сельскага Савета і стараста вёскі Сяргей Мікалаевіч Зуйкевіч. Віншавалі і адорвалі падарункамі жанчын, якім споўнілася болей за 90 гадоў. 92 гады сёлета адзначыла Ніна Дзям`янаўна Бондар, Марыя Антонаўна Науменя – 91 год, Ганна Якаўлеўна Жданеня – 90 гадоў.
Срэбнае вяселле сёлета адсвяткавалі Сяргей Іосіфавіч і Святлана Юр`еўна Ленкаўцы, Аляксандр Іванавіч і Алена Станіславаўна Матусевічы. Віншавалі і 60-гадовых юбіляраў: Міхаіла Міхайлавіча Мышкаўца, Мікалая Фёдаравіча Краўчука і Мікалая Іванавіча Зуйкевіча. Таксама атрымала падарунак самая малодшая жыхарка вёскі Палінка Белаш.
Аматарскае аб`яднанне «Талака» і мясцовыя артысты каля дзвюх гадзін радавалі вяскоўцаў і гасцей песнямі. Напрыканцы канцэртнай праграмы на сцэну выйшаў самадзейны артыст, ураджэнец вёскі Лактышы, які зараз жыве ў Баранавічах, – Аляксандр Ленкавец, вядомы пад псеўданімам як Аляксандр Солеў.
Песні на свае мелодыі і вершы ён спяваў пад гармонік з такім азартам, што гледачы доўга не хацелі яго адпускаць з падмосткаў. Знешне падобны на артыста-гумарыста Міхаіла Еўдакімава, Аляксандр Іванавіч і ў сцэнічным майстэрстве не ўступаў знакамітаму артысту. Яго песня пра курачак і пеўнікаў – гэта ўнікальны нумар. Дарэчы, як і інтэрмедыя пра грушу…
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More