Categories: Новости

У Хатынічах сям’ю з малалетнімі дзецьмі прымушаюць перасяляцца?

На якой падствае і кім прынята рашэнне аб перасяленні, па словах жанчыны, ніхто ёй не тлумачыў. Адзінае, пра што ёй сказалі, што пажыць у гэтым доме ёй далі часова. На дом нават няма дакументаў. На лёс жанчыны ўжо выпадала перасяленне. У 2013 годзе здарылася бяда: у сям`і Наумікаў уласнае жыллё з усім нажытым згарэла. Няўжо зноў прыйдзецца абжывацца на новым месцы?

У калгасным доміку сям`я Наумікаў пражыла два гады. Яго ў 2013 годзе па рашэнні праўлення СВК «Хатынічы» жанчыне выдзелілі як службовае жыллё, бо свая хата з ўсім нажытым у кастрычніку 2013 года згарэла. З дапамогай сяльчан сям`я ў новым, выдзеленым яшчэ папярэднім старшынёй СВК Віталіем Бобкам, жыллёвым памяшканні абжылася. Жанчына ў калгасе працавала паляводам, цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку. Па яе словах, як толькі Фёдар Куратнік стаў старшынёй СВК, ён сказаў, што пераселіць жанчыну з дзецьмі, вось цяпер і ўзяўся за справу. Жанчына ж на вуліцу Светлую перасяляцца не хоча.

«Калі мы сталі пагарэльцамі, людзі не кінулі нас у бядзе, дапамагалі нам усім, чым маглі: хто грашыма, хто рэчамі. За сабраныя аднавяскоўцамі грошы куплялі абоі, фарбу, мэблю. Людзі дапамагалі і рамонт у гэтым доміку рабіць. А што цяпер? Усё гэта пакінуць? Я яшчэ ад тых страт не адышла і проста не пацягну фінансава рамонт у новым доме», – сказала Вольга Анатольеўна.

Дом, у якім цяпер пражывае мнагадзетная сям`я, жанчыне падабаецца – блочны, абкладзены цэглай. У хаце паравое ацяпленне, праведзена вада, зроблены рамонт на сродкі, якія таксама дапамаглі сабраць людзі. У двары ёсць хлеўчык для жыўнасці, двор абгароджаны. Каля дома растуць кветкі…

Па словах Вольгі Наумік, усё гэта старшыня СВК «Хатынічы» Фёдар Куратнік сказаў маме з трыма малалетнімі дзецьмі пакінуць і перасяліцца ў халодны блочны дом, у якім трэшчыны праходзяць па ўсёй сцяне. Яны пад вокнамі, над вокнамі, у фундаменце. Вада ў хату не падведзена. А ў калодзежы на двары вада непрыгодная для піцця.

Па словах жанчыны, якая жыве па суседстве з пустуючым домам па вуліцы Светлай, там за плінтусамі такія дзіркі, што руку можна прасунуць. Ваду папярэднія жыльцы вазілі ў біклагах. А хлеў такі, што туды толькі паўкаровы змесціцца.

«Я не разумею, як можна дзяцей высяляць? І адзін, і другі домікі калгасныя. Іншая справа, каб перасялялі ў лепшае жыллё, а тут жа ўмовы горшыя. Дзеці зусім малыя, а вады тут нават няма, каб ежу прыгатаваць. Каб яшчэ нам гэтыя дамы далі прыватызаваць, то людзі ўцяплялі б, рамантавалі б, дабудоўвалі б, а так што… Прыйдуць вось так і скажуць высяляцца… А калі і пераселяць гэтую сям`ю, то цяжка ім прыйдзецца тут, не пацягне Вольга такіх матэрыяльных затрат», – сказала Вольга, якая пражывае каля пустуючага дома па вуліцы Светлай.

У аўторак журналісты „ГЧ” пабывалі ў Хатынічах, пагутарылі з людзьмі, паглядзелі на домікі. На момант наведвання сям`і журналістамі «ГЧ» Вольга Анатольеўна ўжо забрала сямігадовую Вікторыю са школы, а шасцігадовага Мішу – з садзіка. Яны скакалі задаволеныя па пакоях, расказвалі адзін аднаму, як прайшоў дзень, паказвалі журналістам свае сшыткі і цацкі. Самага маленькага, Віталіка, мама трымала на руках. У вачах яе была роспач, бо яна глядзела на дзяцей і добра ўяўляла, з якімі цяжкасцямі ёй прыйдзецца сутыкнуцца, калі прыйдзецца перасяляцца.

«Я сірата, мне няма каму дапамагчы, за мяне ніхто не заступіцца…», – сказала жанчына, а на вочы наплылі слезы.

У мяне, калі я глядзела на маму з дзецьмі, зашчымела на сэрцы і ніяк не ўкладвалася ў галаве, як у старшыні СВК Фёдара Мікалаевіча хапае сумлення высяляць жанчыну з трыма маленькімі дзецьмі з абжытага дома? А яна ж насуперак свайму нялёгкаму лёсу стараецца пры такіх мінімальных матэрыяльных даходах стварыць для сваіх дзетак добрыя ўмовы.

Было цікава разабрацца, па якой прычыне старшыня СВК „Хатынічы” вырашыў, нягледзячы на тое, што на вуліцы хутка зіма, выселіць сям`ю з малымі дзецьмі з цёплай хаты, і каму ён хоча аддаць гэты дом? Журналіст патэлефанавала яму каб запытаць, але ён пачуўшы, хто яму тэлефануе сказаў: «Я заняты!» і паклаў трубку.

Жыхары вёскі пры размове з журналістам, сказалі, што не адабраюць такія дзеянні старшыні СВК. Па словах хатынаўцаў, будучы старшынёй СВК раней ужо паспеў адзін калгасны дом прыватызаваць і прадаць яго. А вось другім нельга гэта рабіць.

Літаральна перад адпраўкай газеты ў друк з Фёдарам Мікалаевічам пагаварыць усё ж удалося.

„Яна сама хацела перасяліцца, бо на дом, у якім яна жыве цяпер, няма дакументаў. Яна прасіла мяне зрабіць іх. Я сказаў, што калі хоча, то няхай перасяляецца ў дом на вуліцы Светлай, бо на яго ёсць дакументы. Я яе перасяляцца не прымушаю. Хоча, няхай жыве сабе. А калі яна яшчэ і дакументы на дом зробіць, то я яе расцалую”, – сказаў Фёдар Мікалаевіч.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago