Журналісты газеты «Ганцавіцкі час» сталі прызёрамі конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета»
Чатыры дыпломы: па адным – першай і трэцяй ступені, а таксама два – другой ступені атрымала рэдакцыя газеты «Ганцавіцкі час» у творчым конкурсе сярод рэдакцый і журналістаў Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб`яднаныя Масмедыі». Уручэнне ўзнагарод адбылося ў Мінску 6-га лістапада.
Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел 12 рэгіянальных газет з розных рэгіёнаў Беларусі. Для ўдзелу ў конкурсе было даслана больш 200 публікацый ад 93 журналістаў. На конкурсе было дзесяць намінацый. Па суме ўсіх намінацый пераможцам конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета» стала «Рэгіянальная газета» з г. Маладзечна Мінскай вобласці, якая выдаецца цалкам на беларускай мове і ахоплівае рэгіён з сямі раёнаў.
Журналісту Юліі Матусевіч журы прысудзіла 1-е месца ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь».
Два дыпломы атрымаў галоўны рэдактар «ГЧ» Пётр Гузаеўскі. Ганаровае 2-е месца было прысуджана аўтару матэрыяла ў намінацыі «Культура, гісторыя і краязнаўства», і 3-е месца Пётр Паўлавіч заняў з матэрыялам на праваабарончую тэматыку.
Ганаровае другое месца прысуджана на конкурсе і рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі час» за праведзеную сацыяльную акцыю «Голас Ганцаўшчыны».
Газета «Ганцавіцкі час» удзельнічае ў конкурсе ўжо трэці год запар. У 2013 годзе быў атрыманы дыплом за лепшае журналісцкае расследаванне, у 2014 годзе было ўжо заваявана два дыпломы (Дыплом другой ступені за перамогу ў намінацыі «Эканоміка і бізнес», Дыплом трэцяй ступені – за сацыяльную акцыю), сёлета атрымана чатыры ўзнагароды.Ганцаўшчыны».
Новости
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности
- 18:35 Новая программа по Чернобылю стартует в 2026 году