
Яшчэ задоўга да пачатку святкавання людзі, як мурашы, сцякаліся ў вясковы клуб. Зала была запоўнена, а людзі ішлі і ішлі. Ужо не было дзе сесці, але вяскоўцаў гэта не засмучала – яны стаялі ў праходах. Здавалася, што ўсе пакінулі ўсе свае справы і прыйшлі сюды.
Свята працаўнікоў у сяле пачалося традыцыйна: сноп, каравай, узнагароды, – а вось што было далей… Было ўражанне, што дах у клубе хутка сарвецца і ўзляціць… Такога аўтар матэрыялу не бачыла ні на адным свяце. Пад песні Сяргея Славянскага, які быў госцем свята, некаторыя вяскоўцы так танцавалі, што распраналіся да маек. Дзеці, моладзь, бабулі – падпявалі і прытанцоўвалі ўсе.
Да гэтага спевака ў будчакоў асаблівая любоў. Ён прыязджае да іх ужо каторы раз. Калі было святкаванне 500-годдзя з дня ўпамінання вёскі Будча ў гістарычных дакументах, то Сяргея Славянскага ў прамым сэнсе насілі на руках. І цяпер вяскоўцы зрабілі б тое самае, але загадчык клуба, як варатар, пільнавала і не пускала народ на сцэну. Некаторыя ўсё ж прарываліся да спевака. А калі ён ішоў са сцэны ў залу, то яго ледзь не павалілі, так абдымалі.
Славянскі быў і спеваком, і вядучым, арганізаваў для вяскоўцаў не проста канцэрт, а цэлую праграму. Ён запрашаў людзей на сцэну, гутарыў з імі, віншаваў. Разам з вяскоўцамі ён вызначыў, чыя любоў мацнейшая – мужчынская ці жаночая; калі мужчына вырашае, што яму пара жаніцца… Было вельмі цікава. А калі скончылася праграма, то гледачы не хацелі адпускаць артыста, прасілі спяваць яшчэ і яшчэ. У знак падзякі ў час выканання песень на біс усе прысутныя ў зале ўставалі з месцаў і падпявалі стоячы. Іншы раз падпявалі так, што заглушвалі спевака. Калі скончыўся канцэрт, да спевака выстраілася чарга, каб сфатаграфавацца з ім і ўзяць аўтограф.
Сваю папулярнасць у Будчы Сяргей Славянскі пры размове з журналістам растлумачыў так: “Гэта цяжка растлумачыць – мабыць, узнікла ўзаемная любоў. Я пасылаю ім сваю дабрыню, а гледачы мне плацяць тым жа. Вельмі прыемна, што ў далёкіх вёсках знаюць мяне і ведаюць на памяць мае песні. Мне вельмі прыемна тут бываць. Але калі сказаць па праўдзе, то я ніколі не адказваюся ад маленькіх пляцовак. Якая розніца, дзе жыве чалавек. Усе мы з аднаго цеста. Тут такія ж людзі, як у Брэсце ці Маскве. А калі яшчэ гледачы такія актыўныя танцоры, то гэта яшчэ больш падбадзёрвае, выклікае натхненне…”
Сярод гасцей свята быў начальнік зямельнай службы Аляксандр Антановіч. На свяце ён зачытаў прывітальнае пісьмо ў адрас працаўнікоў сяла ад імя старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча, а потым уручыў вяскоўцам некалькі ўзнагарод.
Старшыня калгаса Сяргей Мышкавец атрымаў ліст падзякі.
Падзяку ад імя міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца аб’явілі галоўнаму заатэхніку Валянціне Васільеўне Ярашэвіч за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё гаспадаркі.
Аператара машыннага даення Валянціну Міхайлаўну Дайлід ўзнагародзілі ад малочнага завода.
Ліст-падзяка Ганцавіцкага райвыканкама ўручана таксама трактарысту-машыністу Анатолю Міхайлавічу Рулінскаму за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплекса.
Граматай раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі і Аляксандра Міхайлавіча Савеню. Ганаровай граматай ад прафсаюзаў за добрасумленную працу і высокія паказчыкі ўзнагароджана Алена Іванаўна Савеня.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More