Са святам Божага нараджэння і з Новым годам!
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Ад шчырага сэрца віншую вас са святам Божага Нараджэння! Міласцівы Бог зноў дае нам усім ласку нараджэння Свайго Сына – Збаўцы ўсяго свету. На гэты раз яно адбываецца ў год, аб’яўлены Святым Айцом Францыскам Годам Міласэрнасці.
Настаяцель ганцавіцкага касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Марыі Панны ксёндз Анджэй Шода
Бог нараджаецца там, дзе чалавек шукае Яго. Божае нараджэнне – гэта Святло Надзеі для нас, гэта час спаткання з Ім у святыні, у штодзённай малітве, у сакраманце Пакаяння, у парафіяльнай супольнасці, у дапамозе і падтрымцы асоб хворых, самотных, бедных, адзінокіх, пакрыўджаных.
Праз сваё нараджэнне Хрыстус хоча, каб зычлівасць, любоў, радасць і спакой гэтага святога дня заўсёды валадарылі ў людскіх сэрцах. Гэтае Божае жаданне кожны з вас можа выканаць праз сведчанне штодзённага хрысціянскага жыцця.
Дзелячыся аплаткаю – хлебам любові – забудзьце пра тое, што вас падзяляе. Няхай усе, хто жыве ў вашай сям’і і адведвае ваш дом, маюць заўсёды добрыя намеры і будуць шчаслівымі, здаровымі, шчырымі. Пастарайцеся з гэтага моманту быць у адносінах адзін да аднаго больш добрымі, зычлівымі і міласэрнымі.
Будзьце спагаднымі, уважлівымі, умейце падзяліцца сваімі здабыткамі з тымі, каму не хапае сродкаў для існавання ці хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Сам Пан Бог Міласэрны прызывае нас праз нараджэнне Езуса быць міласэрнымі да іншых.
Віншую са святам католікаў, хрысціян іншых канфесій і ўсіх людзей добрай волі. Праўда аб нараджэнні Бога ў абліччы чалавека павінна аб’ядноўваць нас у веры і змаганнях дзеля яе чысціні і пабудовы жыцця на духоўных каштоўнасцях.
Хачу пажадаць вам, паважаныя браты і сёстры, у гэтае свята сапраўднай Хрыстовай радасці, моцнай веры, нязломнай надзеі і братняй любові. Ад шчырага сэрца ўсіх благаслаўляю на свята Божага Нараджэння і на ўвесь надыходзячы 2016 год!
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт