СВК “Агарэвічы” крочыць у светлае будучае з лямпай Камура!
Сваіх заробленых грошай, як падарунка, чакаюць жыхары вёскі Агарэвічы, якія трымаюць кароў і здаюць малако дзяржаве. СВК “Агарэвічы” ўпершыню за апошнія гады не змог цалкам выплаціць грошы малаказдатчыкам за дзве дзесяцідзёнкі.
Фото: Малако збіраюць у вёсцы на кані. Фота: Пятра Гузаеўскага
Аб гэтым паведамілі жанчыны, якія звярнуліся на “гарачую лінію” “ГЧ” на мінулым тыдні. Па словах жанчын, АТТ “Баранавіцкі малочны камбінат” разлічваецца за прададзенае малако з насельніцтвам своечасова, толькі грошы да малаказдатчыкаў чамусьці не даходзяць.
“Дабіцца толку мы не можам. У бухгалтэрыі кажуць, што грошай няма. А куды яны дзеліся?! Можа, забралі на салярку ці на запчасткі якія… Але якое яны мелі на гэта права? Малако мы здаём, за дзесяцідзёнку своечасова малаказавод пералічвае, вось і аддайце!”, – скардзілася жанчына па тэлефоне.
Па яе словах, яна здае каля 100 літраў за 10 дзён, а гэта 382 тысячы рублёў (1 літр малака каштуе 820 рублёў – заўв. аўтара). Да таго ж, не выплачваюць ужо паўгода надбаўку, якую дзяржава павінна даплачваць за малако, а гэта яшчэ за 1 літр дадаткова 370 рублёў.
Каб разабрацца, куды дзеліся грошы малаказдатчыкаў, аўтар гэтага артыкула з`ездзіў у Агарэвічы і пабываў на пункце прыёму малака і ў праўленні сельгаскааператыва.
Ад малаказдатчыкаў, якія раней скардзіліся на заніжэнне тлустасці малака, цяпер нараканняў няма. Наадварот, насельніцтва здае малако тлустасцю вышэй за базавую – 4,0. Таму, напрыклад, на тых жа 100 літрах гэта яшчэ за 10 дзён плюс 8 літраў. І ў выніку продаж малака – гэта добрая прыбаўка да зарплаты ці пенсіі, а для некаторых – адна з асноўных крыніц сямейнага бюджэту. Ёсць у Агарэвічах людзі, якія трымаюць па тры-чатыры каровы.
А мясцовы фермер Вячаслаў Віктаровіч мае 13 кароў. За 10 дзён ён здае 350 літраў малака. За месяц з усімі надбаўкамі можна атрымаць больш за 5,8 млн рублёў. Але гэта ў выпадку, калі няма затрымак па аплаце…
Справы ў СВК “Агарэвічы” ідуць не лепшым чынам. Такую выснову я зрабіў, калі зайшоў да спецыялістаў, якія кіруюць падлікамі і ўсімі фінансавымі справамі калгаса. У кабінеце бухгалтэрыі СВК няма электрычнасці – карыстаюцца лямпай Камура. Ну, ведаеце, тая “камура” – лямпа без шнура, якую рэкламуе Яўген Крыжаноўскі з тэатра гумару “Хрыстафор”. Але работнікам яўна не да гумару – плаціць за электраэнергію таксама няма чым.
Ды і з іншымі плацяжамі яны спраўляюцца з цяжкасцямі. Галоўны бухгалтар СВК “Агарэвічы” Ала Кулан шчыра прызналася, што грошы, якія выручаны ад продажу насельніцтвам малака, не дайшлі – суд наклаў арышт на рахунак сельгаскааператыва, і грошы спісалі на пагашэнне падаткаў.
“За мінулыя 10 дзён з часткай людзей разлічыліся, а вось за апошнюю дзесяцідзёнку грошы не дайшлі”, – сказала галоўны бухгалтар.
На “жывыя” грошы, якія з’яўляюцца на рахунках СВК, крэдыторы стаяць у чарзе і кожны хоча іх вырваць на даўгі: банкі за крэдыты, электрасеткі за электраэнергію і г.д.
Вось і малаказдатчыкаў, якія да даўгоў сельгаскааператыва не маюць дачынення, таксама паставілі ў чаргу.
Такая сітуацыя малаказдатчыкаў не задавальняе. “Чаму людзі павінны несці страты? – задае пытанне Валянціна Волах, якая неаднаразова падымала пытанні па праблемах малаказдатчыкаў. – Малако мы здалі, грошы пералічылі – выплачвайце! Мы ж не патрабуем лішняга. Просім аддаць тое, што зарабілі”.
Па яе словах, яна хацела трапіць на прыём да старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча, але не змагла. Затое звярталася да старшыні Агарэвіцкага сельсавета Святланы Агейка і прапанавала, каб адкрылі асобны рахунак для аплаты насельніцтву, якое здае малако.
Пэўна, ёсць такая магчымаць. “Вось з Малых Круговічаў прадпрымальнік збірае малако, і там няма ніякіх затрымак, бо ў іх асобны рахунак. Калі гэтае пытанне не вырашыць цяпер, то кожны раз будзе ўзнікаць праблема ў атрыманні сваіх грошай”, – сказала Валянціна Іосіфаўна.
Па словах работнікаў, прасвету ў фінансава-эканамічным становішчы СВК “Агарэвічы” пакуль не відно. А ці з’явіцца – у вачах калгаснікаў іскрынкі надзеі. І хоць ветлівыя канторскія жанчыны віталі людзей з усмешкамі на тварах, дарылі для дзяцей работнікаў навагоднія падарункі, на тварах калгаснікаў радасці не было. “Жывём адным днём”, – лаканічна сказаў мужчына, які заходзіў у праўленне СВК па нейкіх справах.
Малады старшыня сельгаскааператыва Віталій Коўш, які на пасадзе працуе тры месяцы, у роспачы. “Я разумею, што людзі хочуць атрымаць свае грошы, у іх жа дзеці, у кожнага свае патрэбы, але вось такая зараз складаная сітуацыя, застаецца толькі спадзявацца на лепшае”, – сказаў Віталій Мікалаевіч.
Галоўны бухгалтар СВК таксама не губляе надзеі. “Абяцаць не магу, але спадзяюся, што на днях, калі будзем выдаваць зарплату, заплацім усім і за малако”, – сказала Ала Уладзіміраўна.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.