Паездка за гарэлкай скончылася смерцю жанчыны
У аўторак, 6 красавіка, трагічна абарвалася жыццё 49-гадовай жыхаркі вёскі Сукач Ганцавіцкага раёна Валянціны Гардзей. Жанчына памерла ў бальніцы ад траўм, якія атрымала пад час дарожна-транспартнага здарэння.
ДТЗ каля в. Сукач Ганцавіцкага раёна / Фото: Пятро Гузаеўскі
У выніку сутыкнення, жанчына атрымала траўмы не сумяшчальныя з жыццём. Негледзячы на аператыўнасць медыкаў аддзялення “хуткай дапамогі” і ўрачоў райбальніцы, выратаваць яе, на жаль, не ўдалося. Літаральна праз некалькі гадзін яны памерла ў рэанімацыйным аддзяленні Ганцавіцкай ЦРБ. Вялікае гора выпала на лёс яе родным і блізкім.
Як паведаў старэйшы дазнаўца группы дазнання папярэдняга раследавання Ганцавіцкага РАУС Васіль Курловіч, трагедыя здарылася каля трох гадзін дня на аўтадарозе паміж вёскамі Любашава і Сукач. Жанчына на веласіпедзе вярталася з вёскі Любашава дахаты. У гэтым жа напрамку ў в. Сукач на аўтамабілі «ВАЗ 21051» ехалі двое мужчын.
Калі “жыгулі” наблізілася да веласіпедысткі, машыну чамусці занесла на абочыну, потым на іншы бок дарогі, і здарыўся наезд. Ад удара яе адкінула ў адзін бок, а веласіпед у другі. «Жыгулі» на хуткасці з’ехала ў кювет і перакуліліся дагары коламі. Вадзіцель і пасажыр атрымалі траўмы, але самі змаглі вылезці з машыны..
Адразу пасля здарэння, Эдуард Ральцэвіч, які ехаў у якасці пасажыра, патэлефанаваў у “хуткую дапамогу”, у ў міліцыю, і разам з вадзіцелем засталіся чакаць іх прыезду.
Як так магло здарыцца, што ў яснае надвор’е на роўным участку дарогі і сухім асфальце занесла машыну, растлумачыць супрацоўнікам РАУС Віктар Сідарэвіч, які кіраваў аўтамабілем, не змог.
Магчыма, сказалася тое, што вадзіцель быў за рулём п’яны. Як паказала асведчанне, у выдыхаемым паветры вадзіцеля выяўлена 1,7 праміля алкаголю. Як рассказаў жа сам Віктар супрацоўнікам міліцыі, у гэты дзень ён выпіў бутэльку гарэлкі. Пасля чаго сеў за руль і паехаў у вёску Сукач да бацькоў, дзе і сустрэў сябра Эдуарда. Разам з ім яны паехалі ў вёску Любашава за спіртным, каб адначыць сустрэчу, але на жаль, ніхто не чакаў, што іх паездка скончыцца няшчасцем…
Пляшка гарэлкі ўжо не спатрэбілася, яна вылецела з машыны і засталася ляжаць на ўзараным полі метраў за дваццаць ад месца аварыі.
Зараз у адносінах Віктара Сідарэвіча супрацоўнікамі міліцыі ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 ст.317 УК РБ – парушэнне ПДД , якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека. Вадзіцель быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, і яму пагражаюць выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, альбо абмежаванне свабоды тэрмінам да пяці гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа срок з пазбаўленнем права займаць вызначаную пасаду ці займацца вызначанай дзейнасцю ці без пазбаўлення.
Даведка “ДАІ”: У гэтым годзе на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна адбылося чатыры аварыі, у якіх два чалавекі загінулі і тры атрымалі траўмы. З іх гэта першае ДТЗ з удзелам п’янага вадзіцеля.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт