Трактарысты з “Дубнякоў” бунтавалі з-за шнуркоў
У суботу 16 красавікатрактарысты ААТ «Дубнякі» незвычайным чынам выказалі прэтэнзіі кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства. У знак пратэсту яны выстраілі на ферме ў рад прычэпы, якія раскідваюць арганічныя ўгнаенні, з наматанымі на валы шнуркамі з цюкоў, каб іх разразалі работнікі фермы, якія, па словах механізатараў, неахайна кідалі іх разам з саломай на падсцёл скаціне.
“Немагчыма працаваць! Шнуркі намотваюцца, больш часу ідзе, каб абразаць іх на валах, а то інакш раскідвальнік угнаенняў не працуе, – скардзіўся трактарыст Аляксандр Васілеўскі, які пазваніў рэдактару “ГЧ”. – Ладна, тры-чатыры разы абрэзаць за дзень гэтыя шнуркі, а то ж прыходзіцца амаль пасля кожнага рэйса. Вось хай паглядзяць, як гэта лёгка. Ды і старшыня Уладзімір Грыгаран папярэджваў, каб не кідалі шнуркі разам з саломай”.
У в. Кукава выязджаў аўтар гэтага артыкула. У машынна-трактарным парку, дзе сабраліся трактарысты і спецыялісты, яму расказалі, што за гэты дэмарш дырэктар Уладзімір Грыгаран спачатку адхіліў трактарыстаў ад працы і хацеў запрасіць работнікаў з іншай арганізацыі.
Уладзімір Ваганавіч патлумачыў, што ён не адабрае паводзіны трактарыстаў, бо зараз трэба працаваць, а не наладжваць дэмаршы. Але прэтэнзіі трактарыстаў часткова прызнаў абгрунтаванымі.
Па словах Аляксандра Васілеўскага, праз некаторы час кіраўнік распарадзіўся, каб спецыялісты ААТ “Дубнякі” абразалі шнуркі, і толькі пасля гэтага трактарысты паехалі працаваць.
“Дралі шнуркі па чатыры чалавекі на кожным з трох раскідвальнікаў. Толькі з верхніх “крывачоў”, можа, 40 хвілін абразалі, – сказаў механізатар ужо па тэлефоне. – І хоць вінавацяць нас і агранома, але, можа, зразумеюць, нарэшце, што калі адзін пра аднаго не будзем клапаціцца, то гэта ж шкодзіць усім нам і гаспадарцы таксама”.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.