Жніво на Ганцаўшчыне: камбайн зацягнула ў канаву, МАЗ са збожжам праваліўся
У няпростых умовах прыходзіцца праводзіць уборачную кампанію хлебаробам Ганцавіцкага раёна. У аўторак, 26 ліпеня, хлебаробы сельгаспрадпрыемства “Бярозавец” Ганцавіцкага раёна ратавалі тэхніку і намалочанае жыта.
Фото: Петр Гузаевский
“Дзень не задаўся…”, – так лаканічна даў ацаніў чарговы дзень жніва аграном ААТ “Бярозавец”. Уборачную саправала не толькі надвор’е – навальніца прынесла праліўны дождж. На тарфяніках у западню трапілі камбайн і аўтамабіль “МАЗ”, які вывозіў з поля 10 тон намалочанага збожжа.

Камбайн, праходзячы чарговы круг на мягкай тарфяністай глебе сцягнула ў канаву і ён закапаўся так, что ледзьве не лёг на бок. А МАЗ спрабаваў вывезці зерне па полі, дзе расла трава, бо дарога так развязла, што там праехаць ужо было немагчыма.

Але не праскочыў – боўтнуўся так, што два магутныя трактары не змаглі яго дастаць з багны. Толькі калі прыехаў трэці, камбайн сумесна выцягнулі.

А каб выцягнуць МАЗ, работнікам калгаса ўручную прыйшлося перасыпаць вёдрамі амаль 5 тон з кузава ў прыцэп трактара.

Работнікі ратавалі тэхніку і 10 тон збожжа некалькі гадзін. Усе вымаклі да ніткі, але нарэшце вызвалілі з “палону” і аўтамабіль з новым ураджаем.

Стомленыя, прамокшыя людзі, запэцканыя чорнаю гразёю, якая вылятала з колаў трактароў, і ёсць тыя воіны, так званай «бітвы за ураджай».

Няблага, каб і тыя, хто толькі па тэлебачанні бачыць, як ідзе жніво і вырошчваюць збожжа, узгадвалі, якімі сіламі здабываецца хлеб, калі бачаць яго ў магазінах.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт