Ганцаўчанін у нераст налавіў рыбы амаль на 140 мільёнаў
Любы заядлы рыбак пазайздросціў бы ганцаўчаніну Васілію К., які ў мінулую пятніцу на вадасховішчы Лактышы, якое вядома яшчэ як возера Дзікае, умудрыўся налавіць за адзін раз 120(!) кілаграмаў рыбы. Шалёны клёў, як высветлілася, быў таму, што лавіў ганцаўчанін-браканьер сеткамі. Але сам рыбак добраму ўлову не доўга радаваўся, бо сам трапіў у “сеткі” супрацоўнікаў аховы жывёльнага і расліннага свету.
Як расказала “ГЧ” прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч, прыкладна суткі супрацоўнікі аддзела аператыўнага рэагавання інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сядзелі ў засадзе і назіралі, як ганцаўчанін ставіў сеткі і лавіў рыбу. Да рыбалкі мужчына падышоў маштабна – паставіў на возеры 615 метраў сеткі.
Каля 8-мі гадзін раніцы, калі рыбалоў з рыбай прыплыў з возера, яго затрымалі. Аўтамабіль “Фольксваген”, на якім мужчына прыехаў і перавозіў рыбу, таксама арыштаваны і знаходзіцца на штрафпляцоўцы Ганцавіцкага РАУС.
Ганцаўчанін моцна рызыкаваў, бо якраз адважыўся браканьернічаць у перыяд нерасту, калі лоўля рыбы забаронена. З 20 сакавіка па 18 мая дазваляецца лавіць толькі з берага адной вудай з адным кручком. На вадасховішчы Лактышы, якое арэндуе ААТ “Рыбгас “Лактышы” і займаецца прамысловым ловам рыбы, на перыяд нерасту лоў рыбы таксама забаронены.
Па расцэнках рыбгаса, Васіль налавіў карасёў прыкладна на 3 млн 400 тысяч рублёў. Але паколькі зараз забаронны перыяд, то за кожную вылаўленую рыбіну нанесеную прыродзе шкоду лічылі не па кілаграмах, а за кожную рыбіну. І сума нанесенага ўрону выйшла такая велізарная, што на гэтыя грошы можна было б купіць не менш, як 3,5 тоны (!) рыбы і харчавацца ёю штодзень на працягу многіх гадоў .

Як патлумачыў “ГЧ” начальнік Ганцавіцкай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Крысюк, ганцаўчанін сеткамі незаконна здабыў 215 сярэбраных карасёў і двух ляшчоў у перыяд, калі забаронены лоў усіх відаў рыб. Такім чынам ён нанёс урон прыродзе на 139 млн 230 тысяч рублёў, або 663 базавыя велічыні.
“Такія дзеянні кваліфікуюцца як незаконная здабыча рыбы ці іншых водных жывёл, якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, за што прадугледжана крымінальная адказнасць па ч.4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таму матэрыялы справы перададзены ў праваахоўныя органы”, – сказаў Сяргей Іванавіч.
У красавіку 2007 года на Васіля К. ўзбуджалі крымінальную справу па ч.2 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь. Тады інспектары рыбнагляду затрымалі мужчыну на вадасховішчы Лактышы, калі ён ішоў ад лодкі з двума рыбінамі ў руках.
Але пакуль яны яго затрымлівалі, двое чалавек, што былі ў лодцы з рыбай і сеткамі, павеславалі назад, і злавіць іх не атрымалася. Знайшлі толькі лодку, сеткі і рыбу: 15 шчупакоў, 11 карасёў, 21 ляшча, 8 акунёў і 7 краснапёрак. Васіль даў паказанні, што ён рыбу не лавіў, а купіў дзве рыбіны за бутэльку гарэлкі. Тады крымінальную справу спынілі з-за адсутнасці ў яго дзеяннях саставу злачынства.
Зараз карасёў аказалася вельмі шмат, амаль на тры мяхі. І рыбаку можна толькі паспачуваць. Разбіральніцтвам займаецца Следчы камітэт, але крымінальная справа на момант выпуску газеты, як патлумачылі “ГЧ”, не была ўзбуджана, бо праводзіцца праверка. Але стала вядома, што ганцаўчанін прызнаў сваё парушэнне.
Тое, што Васіль вылавіў сеткамі рыбу падчас нерасту, асабліва здзіўляе, бо мужчына з`яўляецца работнікам рыбгаса “Лактышы” і працуе рыбаком прыбярэжнага лову.
Раней ён працаваў у ахове рыбгаса, потым на сарціроўцы, а два апошнія гады – у брыгадзе рыбакоў прамысловай лоўлі азёрна-рачной рыбы. У гэты дзень, 5 мая, ён быў на працы на вадасховішчы, бо падчас нерасту на вадасховішчы Лактышы.
Па словах дырэктара ААТ “Рыбгас “Лактышы” Сямёна Шуста, у дачыненні да рыбака будуць прынятыя меры. “На падставе дакладной запіскі нашаму юрысту даручана прыняць меры ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам. Магу стопрацэнтна сказаць, што работнік будзе звольнены, бо такое парушэнне несумяшчальна з займаемай пасадай”, – сказаў Сямён Васільевіч.
Акрамя таго, што ганцаўчанін можа страціць працу, яму пагражае больш сур`ёзная адказнасць. За факт браканьерства у асабліва буйным памеры згодна з крымінальным законам парушальнік караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць адпаведныя пасады або займацца адпаведнай дзейнасцю са штрафам.
Водгукі ў сувязі з фактам браканьерства ў рэдакцыю паступілі і ад рыбакоў, якія тэлефанавалі ў “ГЧ”. Жыхары раёна выказваліся эмацыйна, і падалося, не хавалі нейкай радасці, што чалавек папаўся.
“Работнік, які абавязаны сачыць, каб правілы рыбнай лоўлі не парушалі іншыя, парушыў іх сам. Тут атрымалася, як у народнай прымаўцы – паставілі казла капусту сцерагчы ці воўка авечак пасвіць”, – сказаў адзін з ганцаўчан.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.