Крышнаіты «ачышчалі» Ганцавічы ад негатыву
Незвычайная група людзей у аранжавым і белым адзенні індыйскага стылю з музычнымі інструментамі, якія ў нядзелю, 15 мая, хадзілі па вуліцах горада і спявалі, прыцягнулі ўвагу многіх ганцаўчан.
Фото: Петр Гузаевский
Дзіўнымі гасцямі, як высветліў журналіст «ГЧ», аказаліся крышнаіты.
На гарадскім рынку яны арганізавалі невялікі імправізаваны канцэрт. І хоць тэксты іх песень пад акампанемент ведычных інструментаў: мрыдангі (барабана), фісгармоні і караталы (металічныя талерачкі) былі не мудрагелістыя і зводзіліся да слоў «Харэ Крышна, харэ Рама», яны былі мілагучнымі, і жыхары горада і раёна нават паапладыравалі.
Даял, такім імем прадставіўся журналісту «ГЧ» адзін з крышнаітаў, родам з Белаазёрска Бярозаўскага раёна, сказаў, што яны манахі канфесіі, якая называецца «Міжнародны саюз свядомасці Крышны», і прыехалі з Мінска.
У Ганцавічы заехалі праездам, а наведвалі Лунінец.
«Мы поем, чтобы очистить негативную атмосферу, которой теперь много скопилось, от зла, наркотиков, пьянства, – сказаў Даял. – Мы прославляем Бога. Бог один, это люди его называт по разному Иисусом, Аллахом, Буддой».
Міліцыянеры не чапалі чатырох падарожнікаў- музыкантаў рэдкай для ганцаўчан рэлігійнай канфесіі, грамадскі парадак яны не парушалі, і, паспяваўшы на рынку, з песнямі пайшлі па вуліцах горада.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт