Чаму яны здзекуюцца з пенсіянераў – не плацяць грошы за малако?!
На затрымку разліку за малако на цэлы тыдзень, уранку 19 кастрычніка ў рэдакцыю “ГЧ” паскардзілася жыхарка вёскі Лактышы Марыя Матусевіч.
Фото: Ирина Домарацкая
“Раней нас разлічвалі своечасова за кожную дзесяцідзёнку. А гэты раз, наш касір Ала Лазовік грошы атрымала ў чацвер і абяцала выплаціць ў панядзелак. Панядзелак мінуў, а грошай мы так і не дачакаліся”, – расказала пенсіянерка Марыя Матусевіч.
Пенсіянерка чакала яшяшчэ некалькі дзён, а ў сераду яе цярпенне лопнула… Яна дазванілася да карэспандэнта «ГЧ» па мабільным тэлефоне і распявяла аб сваёй праблеме.
“Ды колькі можна здзекавацца з пенсіянераў, чаму касір не можа разлічыцца своечасова, што яна пуп зямлі, што парушае дамову”, – сказала М. Матусевіч.
Яна рассказала, што ўжо паведаміла аб праблеме ў сельвыканкам, але хвалюецца, што пытанне застанецца не вырашаным. “Вы ж нам паспрыяйце, бо мы ўжо не ведаем каму званіць, каб нам дапамаглі”, – сказала пенсіянерка.
Гэтую просьбу карэспандэнт “ГЧ” пераадрасавала старшыні Нацкага сельгасвыканкама Ларысе Дзмітрыеўне Мышкавец.
“За малако разлічым. Я інфармацыю па гэтым пытанні ўдакладняла. Калі будзе транспарт, то грошы людзям выплацім”, – патлумачыла па тэлефоне Ларыса Дзмітрыеўна.
Аб вырашэнні пытанняў разліку за малако ў Агарэвіцкім сельвыканкаме можна прачытаць ў наступным артыкуле.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт