Раскопкі каля райвыканкама – камунальнікі зноў вядуць пошукі

Амаль цэлы дзень  – 25 кастрычніка, жыхары дома №3 па вул Кастрычніцкай правялі без вады. У Ганцавічах быў рэспубліканскі семінар, а займацца пошукам прарванай трубы каля райвыканкама камунальнікі перад гасцямі не рашыліся.

З-за парыву ужо не першы дзень жыхары шматпавярховага дома №3 па вул. Кастрычніцкай у Ганцавічах і некаторыя ўстановы,  маюць перабоі з водазабеспячэннем.

26 кастрычніка камунгасаўцы здаецца знайшлі месца парыву і пачалі рэзаць асфальт на праезжай частцы дарогі каля плошчы. Але як патлумачыў спецыяліст камунгаса Леанід Кісялевіч, адказны за працу водаканала, жыхарам шматпавярхоўкі прыйдзецца пацярпець яшчэ некалькі дзён, пакуль вядзецца рамонт камунікацый. «Мы людзей ужо папярэдзілі», – сказаў Леанід Трафімавіч.

Аб тым, што вада будзе адключацца днем 27, 28 і 29 кастрычніка камунгасаўцы праінфармавалі жыхароў дома ў аб’явах, якія размясцілі на пад’ездах.

27 кастрычніка камунгасаўцы пачалі капаць у двары дома №3 вул. кастрычніцкай. Дзе здарылася паломка Леанід Кісялевіч не змог патлумачыць. «Ускрыццё пакажа», – сказаў Леанід Трафімавіч.

 

Из рубрики