За «танным» палівам на АЗС стаялі да апоўначы
Навіна пра чарговае падаражанне паліва ўвечары 23 мая сабрала каля АЗС у Ганцавічах чаргу аўтамашын, якая расцягнулася на сотні метраў. Ганцаўчане сотнямі і нават тысячамі літраў запраўлялі ў бакі і розныя ёмістасці "танныя" бензін і дызпаліва. І часу на гэта было толькіда 24 гадзін бягучых сутак. Пасля бою курантаў 24 мая на АЗС Беларусі ўсталяваліся новыя цэны, якія выраслі ад 20 да 24%.
Такія цэны на паліва ўжо больш не ўбачым / Фото: Пятро Гузаеўскі
Падставай для стыхійнага збору вялікай колькасці ўладальнікаўз аўтамабіляў каля АЗС стала паведамленне канцэрна «Белнафтахім» аб тым, што з 24 мая павялічвае рознічныя цэны на нафтапрадукты. І хоць, як кажуць, на ўсё жыццё бензінам не запасешся, многія пралічылі выгаду і, заправіўшы ад 600 да паўтары тоны літраў паліва зэканомілі ад 400 тысяч да мільёна рублёў.
Кошт 1 літра складзе:
Н-80 — 3850 рублёў (рост на 22,2%),
АІ-92 — 3950 рублёў (рост на 19,7%),
АІ-95 — 4350 рублёў (рост на 16%),
дызельнага паліва — 3900 рублёў (рост на 23,8%).
Навіну ганцаўчане ўспрынялі радасна! Шмат шчырых і сакавітых слоў давялося пачуць каля АЗС ад аўтааматараў і ў адраз Аляксандра Рыгоравіча, і ў адрас ураду, які праводзіць такую палітыку.
Яно ж і відаць, як клапоцяцца пра электарат прэзідэнт і яго стаўленікі, як выконваюцца перадвыбарчыя абяцанні пра росту зарплат… Ніхто не паспрачаецца, што па падліках у доларах ці еўра бензін у Беларусі самы танны, упараўнанні з краінамі-суседзямі, не кажучы ўжо пра краіны ЕС. Але калі курс валют вырас, то зарплаты засталі ў тых жа памерах. А гэта сведчыць пра тое, што мы бяднеем з кожным днём, жывучы з верай, што можа што наладзіцца.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт