Будаўнікі падаюць у суд на адно з прадпрыемстваў Ганцавіцкага раёна. Іх не разлічылі
Брыгада будаўнікоў вырашыла звярнуцца ў суд, каб прымусова спагнаць грошы, якія не заплаціла КСУП «Бярозавец» за выкананыя работы.
Будаўнікі падаюць у суд на адно з прадпрыемстваў Ганцавіцкага раёна. Іх не разлічылі
Адпрацаваўшы некалькі месяцаў на будаўніцтве сянажнай ямы, разліку, як дамаўляліся, яны не атрымалі. Трэба адзначыць, што жыхары нашага раёна на горкіх прыкладах іншых засвоілі ўрок, што трэба абавязкова заключаць дагавор, перш чым прыступаць да працы, што трэба ўважліва азнаёміцца з умовамі, аплатай і абавязкова фіксаваць аб`ёмы выкананых работ актамі.
Работы падрадчыкі праводзілі на розных аб`ектах: будавалі сіласна-сянажныя траншэі на ферме №4 у вёсцы Ганцавічы і ў аграгарадку Малькавічы. Адпаведна КСУП «Бярозавец» павінен быў заплаціць за першы аб`ект 12 310 рублёў і за другі 12 221 рублёў.
Усяго працавала шэсць чалавек: Аляксандр Камарэўскі, Юрый Канановіч, Аляксей Лагвіновіч, Аляксей Купрыянчык і Аляксандр Купрыянчык, Ігар Беззапонны.
Мужчыны з горада і розных вёсак раёна працу зрабілі, акты ім падпісалі і прэтэнзій да якасці работ, па іх словах, не было. Ёсць толькі праблема з аплатай…
КАЛІ СУМА «РЭЖА ВОКА», ТО ЗА РАБОТУ МОЖНА НЕ ПЛАЦІЦЬ?
Як расказалі «ГЧ» будаўнікі-падрадчыкі, шмат разоў яны звярталіся да кіраўніцтва камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства, просячы выканаць умовы дагавора і заплаціць, але наткнуліся на сцяну неразумення і дзіўную рэакцыю Андрэя Жывулы, які займае ў «Бярозаўцы» кіруючую пасаду.
Па словах Ігара Беззапоннага з Малькавіч, калі ў канторы разглядалі дакументы і акты выкананых работ, Андрэй Уладзіміравіч выкрасліў ручкай з акта выкананых работ 4000 рублёў і сказаў, што лічба – там на брыгаду было 12 310 рублёў – «рэжа мне вока».
«Без усялікіх там прэтэнзій да працы выкрасліў, дадаўшы на словах, што нейкі яго родзіч нават на шабашцы ці ў Сочы, ЦІ ДЗЕ ТАМ столькі не зарабляў».
Жывула ўвесь час адказваў, каб звярталіся ў «Белнафтахім». І яны звярнуліся, атрымаўшы адказ, што ніякіх падстаў для выплаты грошай іх арганізацыяй не маецца і што трэба звяртацца ў суд, каб было рашэнне, якое падлягае выкананню. Вось толькі сітуацыя дзіўная складваецца з гэтым «Бярозаўцам».
Дырэктара там няма з таго часу, як звольнілі Яўгена Жыбурта. Зараз Яўген Генадзьевіч падымае з каленяў ААТ «Рыбгас «Лактышы», які, ёсць меркаванні, чакае ў хуткім часе працэдура банкроцтва. Тое, што сельгаспрадпрыемста, якое фактычна аб`яднала тры былыя калгасы, пойдзе пад «шэфства» буйнога і багатага «Белнафтахіма», а дакладней, пад юрысдыкцыю РУП «Белоруснефть-Брестоблнефтепродукт».
Канцэрн «Белнафтахім» канстатуе высокі ўзровень закрэдытаванасці падведамасных прадпрыемстваў, асноўны аб`ём рэсурсаў прыцягнуты на падтрыманне бягучай дзейнасці. «У нафтахімічнай галіне многія арганізацыі маюць высокі ўзровень крэдытнай нагрузкі. Сукупны аб`ём запазычанасці арганізацый канцэрна па крэдытах банкаў перавышае $ 2 млрд», – паведаміла намеснік старшыні канцэрна Святлана Гурына ў інтэрв`ю ведамаснаму часопісу «Веснік Белнафтахіма».
Гэта было летам гэтага года. Ды і з КСУП «Бярозавец» пасля рэарганізацыі і зліцця ААТ «Бярозавец» з ААТ «Агарэвічы» па рашэнні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ганцавіцкага райвыканкама № 39 ад 16.08.2019 года пакуль адбываецца нешта незразумелае.
Дяржрэгістрацыя пад новай назвай – камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Бярозавец» – адбылася 30.09.2019 г. І пасля паспяховай рэгістрацыі выпадкова ў адкрытым доступе інтэрнэт знаходзім інфармацыю, што дзяржаўнае прадпрыемства «Бярозавец» знаходзіцца… у стане ліквідацыі.
Дата публікацыі звестак аб ліквідацыі 09.10.2020 года. Акрамя брыгады з шасці чалавек, з кім не разлічылася гаспадарка, ёсць і іншыя. Тыя засталіся без грошай, і на руках у іх нават няма дагавораў, што ўскладняе працэс даказвання.
Даведаўшыся пра ліквідацыю «Бярозаўца», будаўнікі захваляваліся, ці змогуць яны наогул адсудзіць свае сумленна заробленыя грошы? І які ж далейшы лёс чакае гаспадарку? Можа, гэта зноў нейкі хітры ход, пасля якога пройдзе чарговая рэарганізацыя. Але гэта недакладна, як зараз модна казаць.
У любым выпадку, нават калі ідзе працэс ліквідацыі, то ў ліку першых даўгі будуць выплачваць людзям, а толькі потым усім астатнім. Вядома, тым, якія правільна заявяць аб сваіх патрабаваннях. А тыя, хто палічыў за лепшае чакаць абяцанняў, могуць застацца каля разбітага карыта.
На працягу некалькіх дзён журналісты ГЧ спрабавалі дазваніцца да Андрэя Жывулы, але ён звязацца з ім не ўдалося. Спадзяемся, што знойдзем яго асабіста і атрымаем каментарый наконт не выплачаных заробкаў.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Материалы по теме
“Мегаполис” Ганцевичи получил китайские инвестиции в белорусскую кровь
Уникальное предприятие в Ганцевичах, аналогов которому нет на просторах СНГ, по словам чиновники и госсми, уже более 5 лет всё никак не могут достроить. Речь о заводе по выпуску медпрепаратов на основе плазмы крови, в который влили инвестиции инвесторы з Китая. В честь этого проекта райцентр с 13 тысячами населения в Брестской области стал побратимом района Гуанмин г. Шэньчжэнь. К слову, в городе проживает более 10 млн. человек.
Ганцевчанина судили за патроны из родительского дома
64-летний житель Ганцевичского района в 1993-1996 годах нашел в родительском доме боеприпасы. Он обнаружил 48 винтовочных спортивно-охотничьих патронов, 7 винтовочных патронов и один пистолетный патрон. Мужчина решил перенести их к себе домой и хранить там.
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Жителя Ганцевичского района будут судить за угрозу убийством жене
54-летнего жителя Ганцевичского района подозревают в том, что в декабре 2024 года устроил дома конфликт со своей женой и во время ссоры угрожал ей убийством. И хотя потерпевшая отказалась писать заявление на мужа, уголовное дело возбудила прокуратура.
Путёвка на зайца, а застрелил косулю: охотника в Ганцевичском районе обвиняют
Охотник возвращался домой с добычей, но в Ганцевичах остановил сотрудник ОГАИ Ганцевичского РОВД. Случилось это 3 ноября 2024 года, а на момент 8 ноября уже возбудили уголовное дело. Гаишник не поверил, что охотник вёз только морковку и "бурачки".
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.