Што здымала тэлебачанне з вобласці ў Ганцавічах

У цэнтры горада Ганцавічы сёння, 16 красавіка, былі заўважаны журналісты тэлерадыёкампаніі "Брэст".

ТРК
ТРК "Брэст" у Ганцавічах / Фото: Аляксандр Пазняк

Журналісты з Пінска тэлерадыёкампаніі «Брэст», ня гледзячы на дажджлівае надвор’е, рабілі відэаздымкі ў цэнтры Ганцавічаў.

З Пінска ў Ганцавічы прыехалі журналіст Таццяна Бут-Гусаім і відэааператар Аляксандр Дзьячэнка. 


аператар ТРК «Брэст»/ Фота: Аляксандр Пазняк

Машына ТРК «Брэст»/ Фота: Аляксандр Пазняк

«Мы прыехалі на мерапрыемства прысвечанае юбілею Міхася Рудкоўскага. Таксама будзем здымаць матэрыял пра пелетны завод у Ганцавічах. Будзе два матэрыялы », — адказала журналіст.


Таццяна Бут-Гусаім, журналіст ТРК «Брэст»/ Фота: Аляксандр Пазняк

Міхась Рудкоўскі ў гэтым годзе мог бы адсвяткаваць сваё 85-годдзе. Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў кінатэатры «Маладосць». Яно было арганізавана цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Пелетны завод павінен вось-вось запусціць сваю вытворчасць. Для ўзвядзення завода ў Ганцавічах выбралі пляцоўку на базе цэха дрэваапрацоўкі мясцовага лясгаса.

Агульны кошт завода з абсталяваннем і будаўніча-мантажнымі работамі складае больш за 9,5 мільёна рублёў.

Абодва матэрыяла павінна хутка з’явіцца на тэлебачанні.


ТРК «Брэст» у Ганцавічах/ Фота: Аляксандр Пазняк
Материалы по теме
Из рубрики