На брацкай магіле ў Ганцавічах пахаваюць рэшткі ваенных лётчыкаў
У верасні ў Ганцавічах на брацкай магіле адбудзецца новае пахаванне. Туды пакладуць рэшткі ваенных лётчыкаў, якія загінулі недалёка ад Раздзялавічаў падчас II Сусветнай вайны. Дата пахавання пакуль удакладняецца.
Дробныя часткі знойдзенага самалёта «ДБ-3Ф» / Фото: «Авіяпошук-Брэст»
Пра пахаванне лётчыкаў паведаміў галоўны захавальнік фондаў «Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея» Віталь Герасіменя. Па ягоных словах, самалёт, у якім трое лётчыкаў здзяйснялі палёт на самым пачатку вайны з Смаленска ў Брэст для бамбавання нямецкіх фармаванняў, неўзабаве быў падбіты. З траіх выжыў толькі адзін, які змог вярнуцца ў сваю частку.
Сюжэт аб знаходцы самалёта ёсць на Yoytube расійскага тэлевізійнага канала «Коряжма ТВ». Там расказваецца, што 24 чэрвеня 1941 года бамбардыроўшчык «ДБ-3Ф» 212-га авіяцыйнага палка вылецеў са Смаленскага аэрадрома «Паўночны» на баявое заданне ў Брэст. Але назад у свой полк не вярнуўся.
Першапачаткова лічылася, што ён быў падбіты пад Пружанамі. Але напачатку 2020 года самалёт знайшлі і ягоныя нумарныя знакі былі перададзеныя экспертам з Масквы.
Дзякуючы гэтаму, былі ўсталяваны марка самалёта і прозвішчы членаў экіпажа. Як вынікае з дадзеных, на бамабрдыроўшчыку было трое лётчыкаў: камандзір экіпажа, лейтэнант Уладзімір Шульгін; лейтэнант – штурман Мікалай Паншын; малодшы сяржант, штурман – радыст Мікалай Лосеў. З траіх толькі цудам выжыў Уладізімір Шульгін, які 30 чэрвеня самастойна здолеў вярнуцца ў сваю баявую частку пад Смаленскам.
Кіраўнік гісторыка-патрыятычна-тэхнічнага атрада «Авіяпошук-Брэст» Уладзімір Бухта з Брэста распавёў, што пляменнік Паншына, якому паведамілі пра знаходку самалёта ў Ганцавіцкім раёне, хацеў адразу прыехаць на перапахаванне дзядзькі яшчэ на пачатку 2020 года.
«Яго амаль адгаварылі, бо перапахаванне не адбываецца так хутка. Але мы яго чакаем у верасні. Таксама пляменнік і пляменніца Мікалая Лосева павінны прыехаць. Трэба ўлічваць, што гэта ўжо ўзроставыя людзі. Але яны жадаюць папрысутнічаць на дадзеным мерапрыемстве», – патлумачыў Уладзімір Бухта.
На месцы, дзе быў знойдзены збіты самалёт, байцы атрада «Авіяпошук-Брэст» усталявалі памятны жалезны крыж з імёнамі загінулых Паншына і Лосева. Абломкі самалёта, якія не ўяўлялі музейнай каштоўнасці забетаніравалі ў падножжа крыжа. Такім чынам і на месцы гібелі лётчыкаў ёсць памятны знак.
Першапачаткова планавалася, што рэшткі загінулых пахаваюць у Хатынічах. Аднак рашэннем уладаў пахаванне адбудзецца ў райцэнтры.
«Я не ведаю чаму пераняслі пахаванне з Хатыніч, дзе таксама ёсць рэшткі загінулых лётчыкаў, але лічу, што гэта годнае рашэнне. Захаванне загінулых салдат заўсёды прывязваецца да месца гібелі. Галоўнае, каб за гэтым месцам быў належны дагляд», – сказаў кіраўнік атрада «Авіяпошук-Брэст».
На сённяшні дзень вядома, што бамбардзіроўшчык «ДБ-3Ф» 24 чэрвеня 1941 года зваліўся ў выніку абстрэла нямецкімі знішчальнікамі разам з поўным баявым камплектам. На ягоным барту было каля двух тон бомбаў і поўныя бакі паліва. Бамбардзіроўшчык павінны былі суправаджаць знішчальнікі, але ад недахопу тэхнікі ён ляцеў у Брэст самастойна. Таму аказаўся зручнай мішэнню для нямецкіх самалётаў. Верагодна, што калі «ДБ-3Ф» падаў, то ён выбыхнуў на сваіх бомбах. Таму, па словах кіраўніка атрада «Авіяпошук-Брэст», штосьці інфарматыўнае было вельмі цяжка знайсці.
Для знаходкі якіх-небудзь дэталяў трэба было старанна прасейваць грунт. Касцяныя астанкі лётчыкаў былі вельмі раздробленыя.
«У Брэсцкай вобласці велізарная колькасць збітых самалёта часоў вайны. Бамбардзіроўшчык збіты на Ганцавіцкай зямлі адзін з іх. Але мы іх знаходзім і аднаўляем памяць пра падзеі мінулага», – падсумаваў Уладзімір Кухта.
У Брэсцкай вобласці гісторыка-патрыятычна-тэхнічны атрад «Авіяпошук-Брэст» працуе яшчэ на некалькіх месцах падзення ваенных самалётаў. У цэлым за дзесяць гадоў пашукавікі-валанцёры паднялі на паверхню больш за 40 ваенных паветраных судоў.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Материалы по теме
Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже через два месяца его жизнь изменилась навсегда. Он перенёс онкологию, тяжёлые операции и остался без глаза. Его мать, Светлана Супрунюк, больше двух лет борется за сына и пытается добиться ответственности за врачебные ошибки. Но главное сейчас не это...
Как добывали фальшивую победу, чтобы брестская ёлка стала лучшей в Беларуси
31 декабря 2025 года в отчёты брестской идеологической вертикали улетела «победа» брестской ёлки – с фанфарами, эмодзи и рассказами о «нешуточной борьбе». Вот только неувязочка произошла... Нашлись те, кто понаблюдать за этими "выборами" и под микроскоп попал весь процесс массовых накруток. Все голоса честных людей, и таких городов, как Минск, Могилёв и Гродно, были превращены в ничто.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
На границе в Бресте задержали мужчину с тысячами долларов
33-летний гражданин Украины пытался совершить незаконный вывоз наличных – более 55 тысяч долларов США, часть из которых спрятал в личных вещах и микроавтобусе, а другую – раздал пассажирам. Однако его план провалился на границе.