Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час” у 2022 годзе
Дагавор аб аказанні паслуг на друк газеты “Ганцавіцкі час” Брэсцкая друкарня спыняе.
Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час” у 2022 годзе
У новым 2022 годзе “ГЧ” не зможа друкавацца не па нашай волі. Такое паведамленне прыйшло 30 лістапада па электроннай пошце за подпісам намесніка дырэктара Брэсцкай друкарні Ірыны Іванісік.
За што? Чаму? Шмат гадоў рэдакцыя “ГЧ” кожны тыдзень спраўна па прадаплаце аплачвала паслугі.
На пытанне намесніку дырэктара Брэсцкай друкарні Ірыне Іванісік, што ж стала прычынай скасавання дагавора, яна адказала:
“ Ну, у нас меняется загрузка…”.
На дадатковае пытанне, а чаму пра гэтую “загрузку” друкарні не было ўказана ў паведамленні, дарэчы, якое прыйшло па электроннай пошце, Ірына Уладзіміраўна адказала пытаннем:
“А зачем?”
Вось так. “Загрузка” Брэсцкай друкарні, мяркуецца, будзе вельмі сур’ёзнай, калі 20–30 хвілін, за якія друкаваўся тыраж “Ганцавіцкага часу”, стала прынцыповым момантам. Няйнакш, як у тры змены пачнуць працаваць!
Трэба парадавацца за Брэсцкую друкарню і яе работнікаў, якім, трэба меркаваць, пасля адмовы друкаваць “Ганцавіцкі час” і “загрузкі” нечым іншым дакладна значна павялічаць зарплаты.
Карыстаючыся момантам, рэдакцыя нашай газеты дзякуе работнікам друкарні за шматгадовую працу, за цудоўныя чалавечыя адносіны і жадае поспехаў кожнаму з работнікаў і іх сем’ям, а таксама спаўнення самых запаветных жаданняў!

Ну, і кіраўніцтву Брэсцкай друкарні таксама пажадаем поспехаў у выкананні… усяго, што яны там выконваюць.
Канешне, няпроста ўспрымаць такія навіны. Нашы дзяўчаты плакалі, бо кожны з карэспандэнтаў, вярстальшчыкаў, рэкламшчыкаў укладваў значную часціну душы ў “Ганцавіцкі час”. 20 гадоў мы сумленна рабілі сваю працу на карысць чытачоў Ганцаўшчыны.
Многім стараліся дапамагчы, і гэта атрымлівалася: падымалі актуальныя праблемы, трымалі вас у курсе падзей, якія адбываліся ў Ганцавіцкім раёне і не толькі. Мы аб’ектыўна асвятлялі падзеі і пісалі гісторыю Ганцавіцкага раёна. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і верыў “ГЧ” і журналістам, якія працавалі для чытачоў.
Канешне, мы накіруем запыты ў іншыя друкарні. Нешта і яны адкажуць пра “загрузку”. Але “Ганцавіцкі час” з вамі не развітваецца. Будзем спрабаваць працаваць праз электронную версію газеты. Канешне, калі чытачы згодзяцца аплочваць газету ў электронным выглядзе. Бо інакш утрымліваць штат работнікаў не атрымаецца.
Таму нам будзе цікавай зваротная сувязь ад кожнага з вас. Пішыце свае меркаванні і прапановы на электронныя адрасы почты: [email protected] або ў нашы групы ў ВК, Вайбер.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Материалы по теме
“Мегаполис” Ганцевичи получил китайские инвестиции в белорусскую кровь
Уникальное предприятие в Ганцевичах, аналогов которому нет на просторах СНГ, по словам чиновники и госсми, уже более 5 лет всё никак не могут достроить. Речь о заводе по выпуску медпрепаратов на основе плазмы крови, в который влили инвестиции инвесторы з Китая. В честь этого проекта райцентр с 13 тысячами населения в Брестской области стал побратимом района Гуанмин г. Шэньчжэнь. К слову, в городе проживает более 10 млн. человек.
Ганцевчанина судили за патроны из родительского дома
64-летний житель Ганцевичского района в 1993-1996 годах нашел в родительском доме боеприпасы. Он обнаружил 48 винтовочных спортивно-охотничьих патронов, 7 винтовочных патронов и один пистолетный патрон. Мужчина решил перенести их к себе домой и хранить там.
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Жителя Ганцевичского района будут судить за угрозу убийством жене
54-летнего жителя Ганцевичского района подозревают в том, что в декабре 2024 года устроил дома конфликт со своей женой и во время ссоры угрожал ей убийством. И хотя потерпевшая отказалась писать заявление на мужа, уголовное дело возбудила прокуратура.
Путёвка на зайца, а застрелил косулю: охотника в Ганцевичском районе обвиняют
Охотник возвращался домой с добычей, но в Ганцевичах остановил сотрудник ОГАИ Ганцевичского РОВД. Случилось это 3 ноября 2024 года, а на момент 8 ноября уже возбудили уголовное дело. Гаишник не поверил, что охотник вёз только морковку и "бурачки".