У Беларусі з’явяцца паштовыя маркі са славатусцямі Брэсцкай вобласці
У бліжэйшыя дні войдуць у абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму “Брэстчына” з серыі "Беларускі край". Выпуск марак будзе прымеркаваны да Дня города, які ў Брэсце адсвяткуюць 28 ліпеня.
У Беларусі з’явяцца паштовыя маркі са славатусцямі Брэсцкай вобласці / Фото: "Белпошта"
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 28 ліпеня 2023 года выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі. Яны падрыхтаваны на тэму “Брэстчына” і выйдуць з серыі “Беларускі край”.
Паводле інфармацыі РУП “Белпошта”, праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Брэсцкім абласным выканкамам. Дызайн зроблены Яўгеніяй Бедонік, фота Сяргея Плыткевіча, а наклад кожнай маркі складае 42 тысячы экзэмпляраў.
На новых марках намаляваны славутасці брэсцкага рэгіёну. Сярод іх – Холмскія вароты мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, палац Пуслоўскіх у Косава Івацэвіцкага раёна. Яшчэ адна марка прысвечана Свята-Уваскрасенскаму сабору ў Брэсце.
Спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень” адбудзецца 28 ліпеня ў аддзяленні паштовай сувязі №10 Брэста. Дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне абраны невыпадкова: яго прымеркаввалі да свята горада.
Маркі друкаваліся ў РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Т. Непагадзіна” афсетным і поўнакаляровым спосабам.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит