Зіма прыйшла, паэта прывяла

Па-зімоваму сапрыўднае надвор'е ўсталявалася днём 9 лістапада на Ганцаўшчыне. Нават настрой нейкі пераднавагодні. Ды і падзеі амаль чароўныя адбываюцца. Толькі выйшла зрабіць зімовыя фатаздымкі, як ў рэдакцыю завітаў самадзейны паэт, наш пастаянны аўтар літаратурнай старонкі "Пралеска", Юрый Савеня. І на дзіва прыйшоў з вершам якраз пра зіму.

Фото: Ирина Домарацкая

Наступіў зімы пачатак,

І чуваць дзіцячы смех:

– Будзе, дзед, табе занятак –

Прыбіраць бялюткі снег.

 

Прыцярушыць ён дарогі

І сцяжынкі замяце…

…Падмяту чысцей парогі,

Дачакаюся цябе.

 

І за кубкам смачнай кавы

Мы размову навядзём:

– Як унучка там, цікава?

Як, увогуле, жывеш?

 

Непрыкметна, пацямнее –

Ох, кароткі ўзімку дзень.

Загудзе ў ноч завея,

Замільгае дрэваў цень…

 

 

 

 

Из рубрики