У вёсцы Раздзялавічы – “Дзень падпісчыка”

У пятніцу, 9 снежня, на паштовым аддзяленні вёскі Раздзялавічы прайшла сустрэча супрацоўнікаў газеты “Ганцавіцкі час” з падпісчыкамі.

Фото: Cветлана Малышко

Аддзяленне сувязі ў Раздзялавічах сустрэла ганцаўчан вясёлым гоманам, там ужо сядзела некалькі вяскоўцаў . “А мы вас ужо чакаем. Вельмі хочам выпісаць, бо любім вашу газету. Але вось каб яна два разы на тыдзень выходзіла, то яшчэ лепш было б!” — жартавалі яны. Падчас мерапрыемства на пошту завітала каля дваццаці чалавек.

Вяскоўцы, якія аформілі падпіску ў гэты дзень, атрымалі падарункі. Галоўны розыгрыш прызоў адбудзецца 21 студзеня.

Як прайшоў Дзень падпісчыка ў в. Хатынічы, глядзіце тут. 

Из рубрики