Падпісчыкі з вёскі Ганцавічы падтрымалі газету “Ганцавіцкі час”
“Дзень падпісчыка”, які на працягу апошняга месяца проводзіўся на вясковых аддзяленнях сувязі раёна, 16 снежня прайшоў у вёсцы Ганцавічы. У гэты дзень супрацоўнікі газеты “Ганцавіцкі час” і паштальёны аддзялення аформілі падпіску сямі чалавек.
Фото: Cветлана Малышко
Вясковыя жыхары газету ведаюць і любяць, многія чытаюць яе ад часу заснавання.
“Справядлівая газета, усю праўду-матку рэжаце ў вочы, не баіцеся крытыкаваць. Дзякуй вам за гэта, – сказала пенсіянерка з вёскі Таццяна Дацэнка. – Я газету выпісваю мо з першага дня, і яна мяне ніколі не расчароўвала”.
Пачулі карэспандэнты і прапановы.
“Пішыце болей пра вяскоўцаў, бо нас незаслужана абдзяляеце. А так усё добра, я ўсім задаволены”, – сказаў пенсіянер Яўген Мешчаракоў.
Паштальёнка Зоя Мелехавец патлумачыла, што ёсць чытачы, якія выпісваюць газету, нягледзячы ні на крызіс, ні на недахоп грошай.
“Я так лічу, хто чытаў газету, той і будзе чытаць, яго нішто не пужае. І грошай такім чытачам на падпіску не шкада”, – сказала Зоя Сямёнаўна.
Вяскоўцы ў “Дзень падпісчыка” прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі. Ім падаравалі гаспадарчыя прыналежнасці і календары з лагатыпам “Ганцавіцкага часу”.
Нагадаем, што асноўны розыгрыш прызоў адбудзецца напрыканцы студзеня. Дасылайце квіткі на падпіску 3 ці 6 месяцаў на адрас рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час”.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.