Паважаныя ганцаўчане! З Новым 2017 годам!

Паважныя нашы  чытачы,  калегі, сябры, знаёмыя, незнаёмыя і ўсе, хто нас ведае і падтрымлівае! Вось і скончыўся яшчэ адзін год. Мабыць, кожнаму з нас ёсць над чым  падумаць, прааналізаваць і ацаніць зробленае, дасягнутае.

Звычайна Новы год мы сустракаем са светлымі пачуццямі і добрымі надзеямі. Дык няхай гэты  год стане годам добрых змен, новых перамог і высокіх  дасягненняў, напоўніць вашы дамы узаемаразуменнем і дабрабытам.

Няхай год Пеўня прынясе добры настрой і бадзёрасць духу.

 

Певень  бойкі  і  чубаты,

Каб  у  гэты  Новы  год

Прыляцеў  і  сеў  ля  хаты

 З  поўным  кошыкам  на  плот.

 

 І  з  яго  на  ваш  падворак

 Сыпануў удачу, шчасце.

 Ланцужок  з  нябесных  зорак

 Змог  на  ганак  вам  пакласці.

 

 Каб  надзёўб  яшчэ  і  грошай,

 Сцежкі  крыламі  падмёў.

 Так зрабіў каб  год  не  горшы 

  Чым быў  за  той, які  прайшоў.

…………………Аляксей Галаскок

Из рубрики