Ганцавіцкія пенсіянеркі “шпацыравалі” па выставачных залах музея
Менавіта такую назву - “Шпацыр па Касцёльнай” - мела пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства, якое правялі для жанчын з розных аб'яднанняў Ганцавічкага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў раённым краязнаўчым музеі 10 лютага.
Фото: Cветлана Малышко
Для гасцей супрацоўнікі музея падрыхтавалі невялічкі экскурс у 30-я годы мінулага стагоддзя, калі Ганцаўшчына пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора апынулася пад уладай Польшчы. У той час у мястэчку пражывала каля 2000 жыхароў.
Новыя гаспадары адразу пачала наводзіць свае парадкі ў Ганцавічах.
“У палякаў было прынята вялікую ўвагу надзяляць добраўпарадкаванню вуліц, таму кожны гаспадар абавязкова павінны быў пракласці каля сваёй хаты тратуар: хто бяднейшы – драўляны, хто больш багаты – каменны”, — расказала экскурсавод паненка Вера.
Разам з ёй наведвальніцы прайшліся па галоўнай вуліцы мястэчка Ганцавічы, якая ў той час звалася Касцёльнай, а цяпер носіць назву Кастрычніцкая.
Экскурсавод паказала старыя фотаздымкі з месцячковымі відамі, і патлумачыла, што болей за 80 гадоў таму на месцы, дзе цяпер працуе крама “Цэнтр”, стаяла хата раввіна. А там, дзе быў колішні касцёл, нават на яго падмурку, пабудаваны сучасны Дом культуры.

Шпацыруючы далей, госці даведаліся, што на месцы кінатэатра працаваў невялічкі кірмаш, гасцініца стаіць на месцы дэпо дабравольнай пажарнай дружыны, а там, дзе зараз знаходзіцца рэстаран “Цна”, калісьці была “касса хворых” (аналаг нашай страхавой медыцыны).
Потым наведвальніцы завіталі ў фотаатэлье, дзе ім прапанавалі змяніць вобраз і сфатаграфавацца, паабяцаўшы сюрпрыз напраканцы праграмы. Антураж – шляпкі, каралі, шалі, кветкі, вянкі і іншае – жанчыны знайшлі ў імправізаванай цырульні.
Пенсіянеркі – сапраўдныя модніцы — с задавальненнем пераапраналіся і пазіравалі фатографу, спрабуючы той ці іншы вобраз. У некаторых жанчын было па некалькі спроб.
“Падзівіцеся, што мне лепей апрануць – шляпку ці вяночак? Ці, можа, шалю накінуць?” – какетнічалі яны каля люстэрка.

Іншыя нахвальвалі сябровак, весела смеючыся: “Глядзіце, дзяўчаты, як стаіць, як сапраўдная мадэль! Маладым прыгажуням далёка да яе…”
Калі фотасессія скончылася, госці пашпацыравалі далей, у другую залу музея, дзе іх чакала іншая паненка.
Яна распавядала пра шклозавод, што працаваў калісьці там, дзе стаіць сучасны хлебазавод. Прадэманстравала і вырабы шклозавода – бутэлькі, посуд і шкляныя шары. Потым спытала, дзеля чаго выкарыстоўваліся шары раней, акрамя дэкаратыўнай функцыі?
Адказ быў нечаканы: “Для прання бялізны! Бралі шчыпцы, акуналі шары ў гарачую воду, клалі на ручнікі ці тканіну, перакатвалі і такім чынам бялізна пралася…”
Падчас экскурсу даведаліся ганцаўчанкі і пра тэлефанізацыю мястэчка, якая ў той час была вельмі дарагой, таму на ўвесь населены пункт было толькі 10 тэлефонаў, ну і пра звычкі продкаў, і нават пачаставаліся смачным печывам.
Таксама падзівіліся на грошы продкаў.

А потым ўсе разам гулялі ў віктарыну з пытаннямі пра Польшчу, пераводзілі з польскай мовы цікавыя і ў нечым смешныя для нашага слыху словы, такія як “пукаць” – грукаць, “злобэк” – садзік, “вошка” – вёска і іншыя.
Таксама гулялі пенсіянеркі ў “пазлы”, збіраючы фотаздымак Ганцавічаў мінулых часоў. Пераможца атрымала каляндар на 2017 год з выявай краязнаўчага музея.

Напрканцы праграмы ганцаўчанкі азнаёміліся з выставай, прысвечанай воінам-ганцаўчанам, якая падрыхтавана да 23 лютага, і пагарталі фотаальбомы.
А абяцаным сюрпрызам сталі надрукаваныя фотаздымкі з фотасесіі ў рэтра-стылі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.