У Дзень роднай мовы адпачнем па-беларуску
Незабыўную сустрэчу з героямі п’есы “Паўлінка”, беларускімі песнямі і родным словам абяцаюць арганізатары літаратурнай вечарыны, якая адбудзецца 21 лютага ў гарадскім Доме культуры ў 14.00.
Фото: Ирина Домарацкая
Вечарына прысвячаецца 135-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы. Супрацоўнікі Ганцавіцкая цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Васіля Праскурава ладзяць вечарыну з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі з 2009 года. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў. У Беларусі працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
Ад 2008 году Таварыйства беларускай мовы ладзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў пісьменства.
Адмысловыя традыцыі ёсць і ў Ганцавіцкім раёне – кожны чацвер ў дзіцячых садках праходзіць дзень беларускай мовы. У гэты дзень педагогі знаёмяць дзяцей з беларускімі словамі, культурай і традыцыямі.
“Роднае слова – святы ізумруд”- так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба? Жыве мова – жыве народ. І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць, квітнець. Слова – самае цудоўнае, што ў нас ёсць. Нам трэба берагчы яго, шанаваць і любіць, каб з гордасцю перадаць сваім дзецям, каб не парушыць гэту векавую сувязь.
Новости
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности