У Міжнародны дзень роднай мовы ўспомнілі Купалу
Ужо 17-ы год 21 лютага адзначаецца ва ўсім свеце як Міжнародны дзень роднай мовы – не сталі выключэннем з агульнага правіла і Ганцавічы, дзе адбыўся літаратурна-музычны вечар «Купалы слова як малітва».
Як вынікае з назвы мерапрыемства, што прайшло ў гарадскім Доме культуры, цэнтральнай асобай сапраўднага тэатральнага дзейства, якое захапіла сцэну ГДК на паўтары гадзіны, стаў знакаміты беларускі паэт, пісьменнік і драматург Янка Купала.


Музычныя і меладэкламатычныя нумары ў выкананні мясцовых артыстаў, вучняў гарадскіх школ і супрацоўнікаў бібліятэкі чаргаваліся з біяграфічнымі відэа-ролікамі, у якіх расказвалася пра жыццёвыя і творчыя этапы народнага пісьменніка Беларусі.


Аднак сапраўдным апагеем тэматычнай праграмы стала пастаноўка ўрыўка з п’есы «Паўлінка» – камедыі, напісанай Купалам у 1912 годзе. Акцёры-аматары, якія прымералі на сябе ролі «неўміручых» Якіма і Паўлінкі, справіліся са сваёй задачай, а камічны вобраз пана Адольфа Быкоўскага, які і да гэтага часу не страціў сваёй актуальнасці, выклікаў бурную рэакцыю публікі, большая частка якой складалася з гарадскіх школьнікаў.










Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт