Фармацэўт аптэкі горада Ганцавічы падазраецца ў крадзяжы 10 млн рублёў
Крымінальную справу па арт. 211 КК РБ (прысваенне альбо растрата) узбудзіў раённы аддзел Следчага камітэта ў дачыненні да фармацэўта-рэцэптара Ганцавіцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 83 Ірыны Ш., якая падазраецца ў тым, што прысвоіла 9 млн 736 тыс. рублёў.
07.04.2013, 11:27
Фармацэўт аптэкі горада Ганцавічы падазраецца ў крадзяжы 10 млн рублёў / Фото: Виталий Герасименя
Правахоўнымі органамі ўстаноўлена, што, з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, Ірына Ш. у перыяд з 3 снежня 2012 года па 12 лютага 2013 года, дзейнічаючы з карыслівых пабуджэннняў, не апрыходвала частку грашовай выручкі, якая паступала ад наведвальнікаў аптэкі і праводзілася праз касавы апарат.
Жанчыну-фармацэўта ад працы адхілілі. У рамках крымінальнай справы Следчы камітэт праводзіць разбіральніцтва.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру