Скандальнага чудзінца адправілі ў Крывошын
Уздыхнуць спакойна на некаторы час могуць прадаўцы сельскага магазіна вёскі Чудзін, пакуль іх аднавясковец Мікалай Хандрыка будзе папраўляць здароўе ў Крывошынскай абласной псіханеўралагічнай бальніцы.
Скандальнага чудзінца адправілі ў Крывошын / Фото: Виталий Герасименя
На мінулым тыдні на скандальнага наведвальніка магазіна прадаўцы былі вымушаны паскардзіцца ў міліцыю. 4 кастрычніка ў чарговы раз мужчына ўчыніў скандал з прадаўцамі, бо не хацеў разлічвацца за прадукты. Аб гэтым паведаміла прадавец магазіна в. Чудзін Марыя Бізюк.
“Мы ўжо не ведалі што з ім рабіць, хоць ты дзверы зачыняй, калі ён ішоў у магазін. Набярэ тавараў і не плаціць. Ды бярэ не абы што: зефір у шакаладзе, смятанку. А калі кажаш, што трэба заплаціць, то пачынае скандаліць, біцца кідаецца”, – расказала Марыя Мікалаеўна. Па яе словах, апошні раз так і здарылася. Мужчына набраў прадуктаў і, не заплаціўшы, адразу кінуўся ў дзверы. А калі яна паспрабавала паглядзець, якія тавары ён паклаў сабе, той стукнуў яе кулаком.
Падобная гісторыя адбылася і 29 верасня. Тады Мікалай Хандрыка ўзяў прадукты ў вясковым магазіне па вуліцы Савецкай, не разлічыўся за іх і абразіў прадаўца Ніну Васільеўну Хандрыку. Жанчына паскардзілася старшыні сельсавета Анатолю Кіціку, а той у сваю чаргу паведаміў у міліцыю.
Па словах Марыі Мікалаеўны, гэта далёка не ўсе выпадкі, калі неспакойны жыхар вёскі прыходзіў у магазін, браў тавары, адмаўляўся плаціць і скандаліў. “Неяк яго маці заплаціла за прадукты, што ён браў, а некалькі разоў так грошы за тавары і не вярнуў, – скардзілася прадавец. – Міліцыя прыязджала не раз, але што з ім рабіць, і міліцыянеры не ведалі, бо не ўсё ў парадку ў яго з псіхікай. На лячэнні як пабудзе, то хоць які час спакойна пажыць можна. А праз некаторы час зноў тое самае”.
У панядзелак Мікалая Хандрыку супрацоўнікі РАУС накіравалі ў Крывошынскую бальніцу, і колькі яго там будуць трымаць, вырашаць урачы.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам