Васьмікласніца з Ганцавіч асуджана за разбойны напад на краму
Набыў моц прыгавор у дачыненні да 34-гадовага мужчыны і 14-гадовай дзяўчынкі з Ганцавіцкага раёна за разбойны напад на вясковую краму.
Васьмікласніца з Ганцавіч асуджана за разбойны напад на краму / Фото: Виталий Герасименя
Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, 27 лютага мужчына і яго знаёмая васьмікласніца прыехалі ў суседні Ляхавіцкі раён, дзе ў вёсцы Ганчары ўчынілі злачынства.
Спачатку школьніца зайшла ў магазін, каб пераканацца, што пакупнікоў там няма і жанчына-прадавец адна. Затым у гандлёвы аб’ект зайшоў мужчына.
Ён нанёс прадаўцу некалькі ўдараў па галаве і тулаве рукамі і нагамі, хапаў за шыю. Калі жанчына страціла прытомнасць, зламыснік украў каўбасу, піва, цыгарэты, цукеркі, пячэнне, сок, два кухонныя нажы – усё амаль на 266 тысяч рублёў. Тым часам дзяўчынка была на вуліцы і глядзела, каб у магазін не заходзілі людзі.
Пасля ўчынення разбою злачынцы разышліся.
Школьніца прыйшла ў суседнюю вёску на чыгуначную станцыю. Там яна папрасіла выклікаць міліцыю і прызналася ва ўчыненым злачынстве, пасля чаго супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі мужчыну.
12 чэрвеня суд Ляхавіцкага раёна прызнаў абодвух вінаватымі на падставе ч.2 арт. 207 КК (разбой групай асоб з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелай). Мужчыну суд прыгаварыў да шасці гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Школьніцы з улікам яўкі з павіннай і другараднай ролі ў злачынстве прызначанае пакаранне ніжэйшае за ніжнюю мяжу, прадугледжаную санкцыяй гэтага артыкула: тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Раней мужчына асуджаны не быў, працаваў слесарам-рамонтнікам у ЖКГ. Школьніца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх не знаходзілася.
Нанесены магазіну ўрон бацькі дзяўчынкі кампенсавалі ў поўным аб’ёме. Прыгавор суда першай інстанцыі набыў законную сілу.
Новости
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей