Міліцыя знайшла ў гаражы арсенал спіртнога і дзве тоны металалому
Больш за дзесяць скрынак спіртных напояў, каністры з дызпалівам і дзве тоны лому каляровых металаў выявілі супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС 28 красавіка ў адным з гаражоў на вуліцы Арлоўскага г. Ганцавічы. У гаражы-складзе захоўвалася тавараў агульным коштам больш чым на 136 мільёнаў рублёў.
У ходзе праведзеных аператыўных мерапрыемстваў старшы оперупаўнаважаны адддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ганцавіцкага РАУС Васілій Псышчаніца сумесна з супрацоўнікамі аддзялення крымінальнага вышуку адабралі гарэлкі і віскі на агульную суму 109 085 000 рублёў, 110 літраў фарбаванага дызельнага паліва, якое выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, на суму 1 722 000 рублей, а таксама 2 000 кілаграмаў каляровага лому, пераважна алюмінію, на суму 26 000 000 рублёў.
Па папярэдніх дадзеных, спіртное ў бутэльках прывезена з Расіі. Міліцыя праводзіць праверку законнасці набыцця і захоўвання тавараў, а таксама нарыхтоўкі каляровых металаў. Калі будуць выяўлены парушэнні, меру адказнасці іх уладальніку і далейшы лёс матэрыяльных каштоўнасцяў вырашыць суд.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно